Каля гадзіны ночы 7 жніўня 57-гадовы мужчына, які жыве ў Калінкавічах, знайшоў ля дзвярэй сваёй кватэры нованароджанае дзіця.

Хлопчык узростам 5–6 дзён без якіх-небудзь паталогій быў народжаны без аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

Дзіця было апранута ў распашонку, чэпчык, загорнута ў дзве пялёнкі. Хлопчыка змясцілі ў радзільнае аддзяленне Калінкавіцкай раённай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?