Беларуская партыя «Зялёныя» гатовая выплаціць штраф замест арганізатара велапрабегу стыляг у Мінску Ірыны Бійнік.


Як раней паведамлялася, Ірына Бійнік па рашэнні суда аштрафавана на 2 мільёны рублёў за арганізацыю 17 жніўня ў цэнтры сталіцы «Стыляжнай пакатушкі». Велапрабег у рэтрастылі шырока асвятляўся СМІ.

 

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

 

Яго ўдзельнікі-стылягі стартавалі на плошчы Незалежнасці і рушылі да вуліцы Карла Маркса, якая ў выхадныя дні з’яўляецца пешаходнай. Там стылягі наладзілі танцы.

 

Далей велапрабег прайшоў па праспекце Незалежнасці і фінішаваў каля Нацыянальнай бібліятэкі.


Пратакол аб парушэнні заканадаўства быў складзены на арганізатара «Стыляжнай пакатушкі» 28 жніўня.

Ірыну Бійнік абвінавацілі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах (правядзенне несанкцыянаванай акцыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?