Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Следчага камітэта Расіі па Маскоўскай вобласці.

2 верасня каля 13 гадзіны прадпрымальнік выехаў на сваім аўтамабілі з аптовага рынку «Усход» горада Балашыха па шашы Энтузіястаў у напрамку Масквы.

Па дарозе аўтамабіль ВАЗ наўмысна справакаваў дарожна-транспартнае здарэнне і прымусіў прадпрымальніка спыніцца. Калі мужчына выйшаў, невядомы зрабіў у яго не менш за пяць стрэлаў і ўцёк.

Беларускага грамадзяніна са шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі завезлі ў шпіталь у Маскву. Там ён памёр.

Следства не выдае прозвішча забітага. Вядома, што ён 1966 года нараджэння, займаўся пастаўкамі мясной прадукцыі з Беларусі ў Падмаскоўе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?