Грамадства

У Оршы на Дзяды згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Як і штогод, грамадскія актывісты сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Оршай. Гэта другое ў Беларусі — пасля мінскіх Курапатаў — афіцыйна прызнанае месца расстрэлу мірнага насельніцтва ў 1930-50-я гады.

Цяпер пра тыя падзеі на Кабыляцкай гары нагадвае самаробны мемарыял — камень-валун, некалькі памятных шыльдаў, два драўляныя крыжы — каталіцкі і праваслаўны.

Калі ў канцы 1990-х стала вядомая страшная праўда пра масавыя расстрэлы, помнік у гэтых мясцінах быў усталяваны аршанскімі ўладамі. Але гэта быў іншы помнік — камень з шыльдай на ім. Шыльды некалькі разоў кралі невядомыя злодзеі. І ўрэшце, замест таго, каб чарговы раз адрамантаваць помнік, у гарвыканкаме махнулі на яго рукой... З тае пары добраўпарадкаванне гэтага месца стала клопатам мясцовых актывістаў.

Штогод 2 лістапада тут праходзяць жалобныя мерапрыемствы. Сёлета на памінальную акцыю сабралася пад два дзясяткі чалавек.

І гэта былі не толькі мясцовыя актывісты: сюды ў гэты дзень прыходзяць і тыя, чыіх сваякоў расстралялі ў гэтым урочышчы. Яны дзеляцца ўспамінамі, прыносяць кветкі. Хаця дакладна не вядома, дзе ў гэтым лесе чыя магіла, бо ўрочышча Кабыляцкая гара — суцэльнае масавае пахаванне. І дагэтуль дакладна не вызначана, колькі ахвяраў тут развіталіся з жыццём.

Пра тыя часы і пра лёс сённяшняй Беларусі паэтка Яўгенія Казлова прачытала некалькі вершаў. Пад крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі прысутныя запалілі сьвечкі памяці. А на вялікі камень-валун усклалі жывыя кветкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль60

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць