Здарэнні2525

У Польшчы беларускі ўцякач можа трапіць у турму на 10 гадоў — паліў лецішчы

62-гадовы Сяргей Панамароў, палітычны ўцякач з Беларусі, больш за паўтара месяца знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Двое пацярпелых

У сярэдзіне верасня раённы суд у польскім мястэчку Шчытна пастанавіў арыштаваць на два месяцы беларуса Сяргея Панамарова, які падазраецца ў падпале двух лецішчаў каля мястэчка Ядвабна.

Затрыманы на месцы здарэння мужчына патлумачыў паліцыі, што ўладальнік аднаго з дамкоў не аддаў яму грошай. Як высветлілася, адна з хатаў, што згарэла цалкам, належала грамадзяніну Беларусі.

Гаспадаром другога дамка, знішчанага толькі часткова, быў паляк.

Можа быць пакараны 10 гадамі зняволення

Як распавёў «Белсату» пракурор Артур Харашэўскі з пракуратуры ў Шчытне, падазраванага можа чакаць, у залежнасці ад класіфікацыі злачынства, да 5 гадоў турмы – калі яго абвінавацяць у знішчэнні маёмасці (у адпаведнасці з параграфам 288 польскага Крымінальнага кодэксу). Калі ж пракуратура прызнае, што гэта быў наўмысны падпал, то беларус можа трапіць за краты на 10 гадоў (у адпаведнасці з пунктам 1 арт. 163 польскага Крымінальнага кодэксу).

Патрэбная дапамога

Паводле пракурора, затрыманы прызнаўся ў злачынстве і папрасіў паведаміць пра падзею арганізацыям у Польшчы, звязаным з беларускай апазіцыяй.

Пракурор Харашэўскі адзначыў, што затрыманы перабывае ў вельмі дрэнным матэрыяльным стане, не мае нават, дзе жыць. Мужчына застанецца пад вартаю да 13 снежня.

Да канца лістапада працягнецца збор доказаў у ягонай справе. «Калі гэтага чалавека вызваляць, яму будзе неабходная дапамога», – паведаміў пракурор са Шчытна.

Можа згубіць права жыць у Польшчы

Як высветлілася, затрыманы – гэта 62-гадовы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і грамадскі дзеяч з Клецку Сяргей Панамароў. Актывіст у 2010 годзе ўцёк з Беларусі, дзе яго абвінавацілі ў паклёпе на чыноўнікаў, сярод якіх быў старшыня клецкага райвыканкаму. Падставаю для абвінавачання сталіся публікацыі ў бюлетэні «Бойкі Клецк», які рэдагаваў і выдаваў Панамароў. У ліпені 2011 года журналіст атрымаў статус уцекача і пашпарт – паводле Жэнеўскай канвенцыі пра статус уцекачоў, а таксама від на часовае жыхарства ў Польшчы.

Са словаў пракурора Артура Харашэўскага, калі беларускага апазіцыянера асудзяць, могуць забраць від на жыхарства ў Польшчы. 

Каментары25

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіцца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яе размесцяць пад Гомелем23

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Як Гродна прыходзіць у прытомнасць пасля суботняга патопу ФОТЫ4

Махляры прыдумалі прывабную схему ад «Еўраопта» — на яе лёгка павесціся

У Вільні з’явіўся новы анёл. Яго зрабіў беларус11

Новая сукенка Сабаленкі ад Nike нарабіла скандалу19

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка8

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны2

Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць