Пётра Сергіевіч. Жаўнер 1. 1933.

Пётра Сергіевіч. Жаўнер 1. 1933.

Пётра Сергіевіч. Донька. 1942.

Пётра Сергіевіч. Донька. 1942.

Пётра Сергіевіч. В. Дунін-Марцінкевіч. 1930.

Пётра Сергіевіч. В. Дунін-Марцінкевіч. 1930.

Пётра Сергіевіч. Кс.Станіслаў Глякоўскі. 1937.

Пётра Сергіевіч. Кс.Станіслаў Глякоўскі. 1937.

Пётра Сергіевіч. Янка Маразовіч – рэдактар часопіса «Маладняк». 1932.

Пётра Сергіевіч. Янка Маразовіч – рэдактар часопіса «Маладняк». 1932.

Пётра Сергіевіч. Студэнт Добрак. 1932.

Пётра Сергіевіч. Студэнт Добрак. 1932.

Пётра Сергіевіч. Жаўнер 2. 1933.

Пётра Сергіевіч. Жаўнер 2. 1933.

Пётра Сергіевіч. Селянін Грыб з Сачынят каля Жодзішак. 1937.

Пётра Сергіевіч. Селянін Грыб з Сачынят каля Жодзішак. 1937.

Пётра Сергіевіч. Шляхціц Данейка з Каросні каля Наваградка. 1932.

Пётра Сергіевіч. Шляхціц Данейка з Каросні каля Наваградка. 1932.

Пётра Сергіевіч. Юнак. 1929.

Пётра Сергіевіч. Юнак. 1929.

Пётра Сергіевіч. Зося з Вільні. 1935.

Пётра Сергіевіч. Зося з Вільні. 1935.

Пётра Сергіевіч. Ада. 1937.

Пётра Сергіевіч. Ада. 1937.

Пётра Сергіевіч. Ванда. 1941.

Пётра Сергіевіч. Ванда. 1941.

Пётра Сергіевіч. Старавер з Грыгараўшчыны». 1962.

Пётра Сергіевіч. Старавер з Грыгараўшчыны». 1962.

Пётра Сергіевіч. Весяльчак. 1941.

Пётра Сергіевіч. Весяльчак. 1941.

Пётра Сергіевіч. Ромусь Ціўнель з Дубровак. 1942.

Пётра Сергіевіч. Ромусь Ціўнель з Дубровак. 1942.

Пётра Сергіевіч. Пастушка. 1947.

Пётра Сергіевіч. Пастушка. 1947.

«Г» фрыкатыўнае — гэта тое «г», якое гучыць з нашых вуснаў, калі мы прамаўляем ці размаўляем. «Г» мяккае, ціхае, ласкавае, уласцівае нават зрусіфікаваным ці спаланізаваным беларусам. І вось якая фантастычная гісторыя здарылася з гэтым гукам гадоў дзесяць таму.

Даследчыца заходнебеларускага мастацтва, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алена Глагоўская рыхтавала выставу твораў Пётры Сергіевіча ў Гданьску.

З ліку тых, што знаходзяцца ў Польшчы, у асноўным — у прыватных зборах.

Збіралася экспазіцыю адкрываць, ды раптам у гэты працэс урываецца пляменніца жонкі мастака, нейкая Аліна Ідзікоўская, і заяўляе: «Рабіць гвалтам з дзядзькі беларуса — беспадстаўна». І забірае з гатовай экспазіцыі творы, якія належалі ёй. Мала таго, падае на Глагоўскую ў суд. А вінавата ў гэтым наша фрыкатыўнае «г», якое ў польскай мове пазначаецца літарай «h». Прозвішча мастака ў матэрыялах выставы выглядала так: «Serhіjewіcz». А трэба, па патрабаванні пані Ідзікоўскай, пісаць праз «g», і тады мастак робіцца стапрацэнтовым палякам…

Пачатак нацыянальнай самаідэнтыфікацыі Сергіевіча трэба аднесці да канца 1920-х, яму ўжо пад 30 і манаграма P.S., на ягоных малюнках, эскізах, накідах трывала змяняецца на П.С., і подпісы на творах робяцца кірылічнымі, а калі і лацінкай, то праз «h».

Гэта адбываецца якраз у перыяд узмоцненага ціску польскіх санацыйных уладаў на беларускі рух. 1930-я ў гісторыі Заходняй Беларусі — гэта гучныя працэсы, арышты, канфіскацыі, адсідкі, гандаль людзьмі. Якраз тады Сергіевіч актыўна звяртаецца да беларускай тэматыкі ў сваіх творах. Каліноўскі, Скарына, Купала, партрэты сучаснікаў-беларусаў, мастакоў і пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў і людзей паспалітых — вось аб’екты яго зацікаўленасці.

Што робіць нацыянальным твор выяўленчага мастацтва? Першае — каларыт.

Як неба і зямля не падобны адно на аднаго армянскія горы Марціроса Сар’яна ці ўзгоркі, бярэзнікі і сенажаці Міхася Сеўрука.

Другое — асаблівасці краявіду.

Тут можна проціставіць айсбергі Ракуэла Кента і восеньскія туманы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Трэцяе — мясцовы тыпаж, фенатыпы персанажаў на палотнах ці на паперы.

Індусападобныя ці мангалоідныя беларусы Паплаўскага і дакладна вызначаныя, беспамылковыя твары мужыкоў і баб, дзяцей і старых у малюнках, накідах, партрэтах Яўгена Куліка — ізноў жа неба і зямля.

Пётра Сергіевіч выдатна адчуваў, бачыў, разумеў асаблівасці беларускага фенатыпу. Гэта добра відаць на яго шматфігурных, жанравых палотнах.

Тыпы беларусаў, можна сказаць, ён калекцыянаваў усё сваё жыццё. Дзяўчынка ці пісьменнік, ксёндз або сусед-селянін, жаўнер, прыгожая кабета — усе, хто адпавядаў Сергіевічаваму разуменню беларуса, траплялі з таленавітай рукі майстра на паперу ці палатно.

Гэтай серыі партрэтаў быў наканаваны складаны лёс. Частка іх — у Польшчы, частка — у Літве, ёсць яны і ў нас — у музеях і прыватных зборах.

Сергіевіч шмат гадоў працаваў у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, заснаваным у 1921 годзе на базе дзіцячай (sіc!) калекцыі гімназіста Янкі Луцкевіча.

Музей праіснаваў 24 гады, перажыў гітлераўскую акупацыю і быў ліквідаваны (фактычна, разрабаваны) у 1944 годзе (дакладней, з лістапада 1944 г. па чэрвень 1945 г.). Для гэтай ганебнай працэдуры Масквою былі вызначаныя дзве камісіі — з беларускага і літоўскага боку.

З нашага боку ў камісію ўваходзілі «нейкі Сабін» (па словах Янкі Шутовіча, апошняга беларускага дырэктара музея, арыштаванага і сасланага ў Сібір 20 лістапада 1944 года), а таксама дзве жанчыны: Мазанік (тая самая, забойца Кубэ) і Філіпскіх. Гэтая «тройка» ні ў мастацтве, ні ў гісторыі, ні ў літаратуры кваліфікацыі не мела зусім.

А літоўцы выставілі «цяжкую артылерыю. З іх боку ў камісію ўваходзілі дацэнт-гісторык Даўкша-Пашкявічус, кандыдат навук Мякас, мастак Гудайціс, прафесары Валюкас і Яблонскі ды іншыя прафесіяналы. Пётра Сергіевіч, якому сакратар ЦК КПБ Гарбуноў прапаноўваў удзельнічаць у працы камісіі, катэгарычна адмовіўся.

Як дзяліліся экспанаты музея? Скажам, Біблія Скарыны. Хоць нарадзіўся ён у Полацку, а Біблію надрукаваў у Празе, але ж некаторы час жыў у Вільні, — значыць, яна літоўская.

Статут Вялікага Княства Літоўскага, хоць і надрукаваны кірыліцай на старабеларускай мове (але ж «Літоўскага»), — значыць, пакідаем у Вільні. Партрэты дзеячаў гісторыі і культуры, хоць і беларусаў па паходжанні, — таксама. Аргумент важкі: яны часоў ВКЛ.

20-тысячная навуковая бібліятэка, найбольш каштоўныя мастацкія і гістарычныя экспанаты «аселі» ў Літоўскай ССР і знаходзяцца цяпер у фондах і экспазіцыях літоўскіх музеяў, у бібліятэках і архівах Вільні. А тое, што музей называўся «беларускі» і адно гэтае слова гаворыць аб яго законных гаспадарах, — такое пытанне нават не ўзнікала і не абмяркоўвалася.

Падчас гэтага дзеляжу, а на самой справе рабунку, Пётра Сергіевіч змог выратаваць шэраг экспанатаў,

у прыватнасці, некалькі старажытных дрэварытаў, выкупленых ва ўдавы мастака і перададзеных у Дзяржаўны мастацкі музей БССР.

Партрэты, якія ілюструюць гэты артыкул, Сергіевіч таксама паспеў вынесці з музея перад самой яго ліквідацыяй. Усе яны знаходзяцца ў Мінску і маюць на адвароце інвентарны нумар і штамп: «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча».

* * *

Уладзімір Крукоўскі

нар. 6 сакавіка 1937, Асіповічы — беларускі мастак-плакатыст. Сябар Беларускага саюза мастакоў ад 1975. Сябар БНФ з дня заснавання. Сябар мастацкай суполкі «Пагоня». Аўтар (разам з Яўгенам Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня». Жыве ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0