Былы прэзідэнт Сальвадора Франсіска Флорэс прызнаў, што атрымліваў чэкі з Тайваня на агульную суму 10 млн даляраў падчас апошніх двух гадоў свайго прэзідэнцтва.

Пры гэтым Флорэс, які ўзначальваў краіну з 1999 па 2004 гады, адмаўляе, што траціў гэтыя сродкі ў асабістых мэтах.

Выступаючы перад камісіяй кангрэса, экс-прэзідэнт заявіў, што скіроўваў усе атрыманыя грошы «на адпаведныя мэты» і не перавёў ніводнага чэка ад урада Тайваня на свой асабісты рахунак.

Раней дзеючы прэзідэнт Сальвадора Маурысіа Фунэс абвінаваціў Флорэса у тым, што атрыманыя ім сродкі маглі быць выдаткаваныя не паводле прызначэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?