Лідар партыі УДАР Віталь Клічко заявіў, што афіцэры і байцы ўнутраных войскаў і спецатрада «Беркут», якія «маюць годнасць і не будуць удзельнічаць у гвалце супраць пратэстоўцаў, і будуць з народам», не будуць пераследаваныя, а яны і іх сем'і атрымаюць гарантыі бяспекі.

Як гаворыцца ў заяве Клічка, байцы і афіцэры МУС могуць дапамагчы пазбегнуць кровапраліцця, на якое, па словах палітыка, сёння штурхае краіну ўлада і гэта робіць рукамі праваахоўнікаў, — калі яны «пакінуць шэрагі абаронцаў улады, якая прымушае іх выконваць злачынныя загады».

Па словах Віталя Клічка, Украіна з-за такіх дзеянняў улады, якая разгарнула эскалацыю палітычнага крызісу, гвалту і рэпрэсій, апынулася на небяспечнай мяжы.

«Ці пераступіць яна яе, залежыць шмат у чым і ад вас.

Таму заклікаю: падумайце пра гэта, не бойцеся і будзьце з народам. Бо і вы, і вашы сем'і жывуць ва ўкраінскім грамадстве. І вы — такія ж грамадзяне, супраць якіх вас сёння кідае ваяваць улада», — гаворыцца ў звароце лідара УДАРа да міліцыі.

Раней сёння Віталь Клічко заклікаў усіх украінцаў на сталічны Майдан, каб «абараніць сваю краіну і сваю будучыню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?