Валютная выручка Беларусі ў 2013 годзе скарацілася на 6,6 млрд. долараў у параўнанні з 2012 годам, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

За мінулы год валютная выручка склала 44 млрд. 35,4 млн. долараў і ў адносным выражэнні паменшылася за год на 13%.

Паступленні ад экспарту тавараў склалі 35 млрд. 951,7 млн. долараў, скараціўшыся на 17,7% (7,7 млрд. долараў) у параўнанні з 2012 годам.

Валютныя паступленні ад экспарту паслуг склаліся на ўзроўні 6 млрд. 729,5 млн. долараў, павялічыўшыся на 17,1% (983,4 млн. долараў) у параўнанні з 2012 годам.

Выручка ад унутранага гандлю за валюту склала 679,9 млн. долараў (+5,6% у параўнанні з 2012 годам).

Міністэрства эканомікі растлумачыла зніжэнне экспарту памяншэннем знешняга попыту на беларускую прадукцыю.

«Цяжкасці з рэалізацыяй айчыннай прадукцыі ва ўмовах сціскання асноўных экспартных рынкаў, а таксама выцісканне беларускіх вытворцаў інвестыцыйных тавараў з традыцыйных рынкаў збыту прывялі да нізкіх паказчыкаў экспарту», — канстатавалі спецыялісты Мінэканомікі ў сваім студзеньскім макраэканамічным аглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?