Некалькі дзясяткаў людзей без апазнавальных знакаў і з аўтаматамі перамяшчаюцца па тэрыторыі міжнароднага аэрапорта «Сімферопаль», нягледзячы на гэта, дзяржпрадпрыемства працуе ў штатным рэжыме — адпраўляе і прымае самалёты.

«Пасажыры ёсць, самалёты лётаюць, таксісты стаяць, па тэрыторыі ходзяць невядомыя з аўтаматамі наперавес», — паведамілі агенцтву відавочцы.

Акрамя таго, у аэрапорце прысутнічае група людзей з георгіеўскімі стужачкамі. Усе яны кажуць, што ахоўваюць тэрыторыю.

Пра тое, што аэрапорт працуе ў штатным рэжыме, сведчыць анлайн табло на сайце прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?