Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа ў адносінах намесніка гендырэктара РУП «Віцебскэнерга». Падстава — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі на папярэднім месцы працы.

«Следствам устаноўлена, што абвінавачаны, калі працаваў на пасадзе дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласці, выкарыстоўваў у асабістых мэтах сродкі і будматэрыялы, якія прызначаліся для рэканструкцыі аб’ектаў прадпрыемства», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Падрадная кампанія, якая выконвала работы на прадпрыемстве, адначасова будавала і катэдж для дырэктара. У межах дамовы з арганізацыяй ён падпісваў дакументы на выкарыстанне павышальнага каэфіцыента выплатаў будаўнічай арганізацыі з фондаў прадпрыемства.

«У выніку неправамерных дзеянняў дырэктара аграрнаму прадпрыемству нанесена шкода ў асабліва буйным памеры. Па дадзеных следства, цяпер сума складае больш за 10 мільярдаў рублёў», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. У абвінавачанага канфіскавана маёмасці на 600 мільёнаў рублёў. Экс-дырэктар знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?