У Беларусі неабходна прыняць радыкальныя меры ў барацьбе супраць наркотыкаў, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа.

На сустрэчы сярод іншых тэмаў было закранута пытанне наяўнасці ў камітэта неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення экспертыз на высокім узроўні. Андрэй Швед распавёў, што па такім важным кірунку, як выяўленне і даследаванне наркотыкаў, у апошні час было закуплена новае абсталяванне, якім абсталяваны як цэнтральны апарат, так і практычна ўсе абласныя ўпраўленні ведамства. «Мы цалкам закрываем гэта вельмі важны напрамак», — сказаў старшыня Дзяржкамітэта.

«Гэта значыць, мы з наркатой сёння можам змагацца, і мы ўзброены?» — пацікавіўся Лукашэнка.

«Мы не проста ўзброены, а ўзброены паводле апошняга слова тэхнікі. Нашы лабараторыі ў стане выявіць любы наркотык на працягу 30-40 хвілін», — падкрэсліў Андрэй Швед. Ён асабліва адзначыў, што гэта датычыцца ў тым ліку спайсаў — праблемы, якая ў цяперашні час шырока абмяркоўваецца ў грамадстве і з якой неабходна змагацца.

«Тады пойдзем радыкальна ў гэтым кірунку, час прымаць радыкальныя меры ў барацьбе супраць наркотыкаў у нашым грамадстве», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі мы ўзброены і можам гэта на высокім узроўні рабіць, значыць, трэба аддаваць распараджэнні усім органам улады, у тым ліку заканадаўцам, каб былі прынятыя самыя жорсткія ў гэтых адносінах меры. Я думаю, ваш камітэт падключыцца да працэсу выпрацоўкі адпаведных прапаноў і прыме актыўны ўдзел у абмеркаванні і прыняцці рашэнняў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?