У Краматорску Данецкай вобласці сепаратысты захапілі Новакраматорскі машынабудаўнічы завод. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна -палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Экстрэмісты прыбылі да завода на двух аўтамабілях. На дадзены момант ніякіх патрабаванняў захопнікі не высоўвалі, — напісаў Тымчук, адзначыўшы, што гэта прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам Краматорска, найбуйнейшым у сферы цяжкага машынабудавання не толькі ва Украіне, але і адно з найбуйнейшых у свеце.

Аднак у прэс-службе НКМЗ дадзеную інфармацыю карэспандэнту УНІАН пакуль не пацвердзілі, спаслаўшыся на тое, што сёння выхадны дзень і работнікам прэс-службы, якія знаходзяцца дома, «пакуль ніхто нічога не паведамляў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?