Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падпісаў аднагадовы кантракт з прафесійным клубам першага дывізіёна краіны «Спорт Бойз».

Мяркуецца, што 54-гадовы палітык будзе праводзіць на поле ў сярэднім каля 20 хвілін за матч,

але не зможа з'яўляцца на кожнай сустрэчы з-за напружанага працоўнага графіка. Зарплата Маралеса ў клубе складзе 214 даляраў у месяц.

Кіраўнік Балівіі атрымае ў распараджэнне футболку з 10-м нумарам на спіне. Сам прэзідэнт заявіў, што знаходзіцца ў выдатнай фізічнай форме і гатовы гуляць.

Раней Маралес гуляў толькі ў таварыскіх сустрэчах з журналістамі і іншымі палітыкамі.

У 2006 годзе ён зламаў нос варатару каманды суперніка, а ў 2007-м адыграў матч на вышыні больш за шэсць тысяч метраў над узроўнем мора ў знак пратэсту супраць спробаў забараніць Балівіі праводзіць міжнародныя футбольныя сустрэчы на высакагор'і.

Эва Маралес — вялікі сябра беларускага народа, у пачатку верасня 2013 г. ён наведваў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?