У сталіцы Славакіі Браціславе актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Хрысціянска-дэмакратычнага руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.

 Падчас свайго візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Менску, паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0