Грамадства1010

Землякі Лукашэнкі пра яго жаданне быць пахаваным у Александрыі: Калі ён так жадае, то супраць нельга ісці

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождж» на пытанне, ці ўяўляў ён калі-небудзь сваё пахаванне, адказаў, што не, але адзначыў: «Я больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў маёй роднай вёсцы. Гэта больш спакойнае месца для мяне».

Пытанне журналісткі Ксеніі Сабчак стала нечаканым для кіраўніка Беларусі, і ён гэта прызнаў. А як ставяцца да заявы Аляксандра Лукашэнкі яго землякі — жыхары яго роднай вёскі Александрыя? 

Могілкі у Александрыі — звычайныя вясковыя, агароджаныя бетонным плотам. Знаходзяцца яны ў невялікім ляску, які ўзвышаецца над дагледжаным паселішчам. Насупраць — спарткомплекс з футбольным полем і тэніснымі кортамі. З могілак бачная і пляцоўка, дзе штогод праводзіцца купальскі фестываль «Александрыя сустракае гасцей».

Пасля некалькіх дзён дажджоў у старой частцы могілак добра паднялася трава, схаваўшы некаторыя магілы з надмагіллямі. Месцамі зваленая нявывезеная леташняя лістота. Абламаныя нядаўнімі навальніцамі галіны ніхто не сабраў.

На могілках ўдалося адшукаць тры магілы, на мармуровых надмагіллях якіх высечана прозвішча Лукашэнкі. Тут пахаваныя Генадзь Фёдаравіч, Ганна Паўлаўна і Фёдар Трафімавіч Лукашэнка. Па словах сялян — гэта сваякі прэзідэнта.

Аб выказванні кіраўніка дзяржавы, што ён хацеў бы, каб яго пахавалі на могілках у роднай вёсцы, яго землякі не чулі, але ўхваляюць такое рашэнне. Нешматлікія, аднак, вырашаліся растлумачыць, чаму ўхваляюць. Пытанне аб гэтым іх бянтэжыла.

«Радзіма яго цягне сюды. Бо кожнага чалавека радзіма цягне, — заўважае адна з сялянак, — там жа пахаваныя яго бабуля і цётка, якая жыла ў Мінску. А мама яго Кацярына Трафімаўна яшчэ жывая», — кажа жанчына.

Субяседніца пераконвае, што для кіраўніка дзяржавы вельмі дарагая Александрыя. Ён тут усё сцяжынкі абышоў, кажа яна.

«Маці яго таксама прасіла, каб яе пахавалі абавязкова тут, на нашых могілках. Вось і ён таму хоча, — тлумачыць яшчэ адна сялянка. — Ён вырас тут. Таму і хоча быць пахаваным на сваёй радзіме», — зазначае жанчына. Яна не згаджаецца, што вясковыя могілкі не месца для пахавання такіх выдатных асоб, як кіраўнік дзяржавы: «Калі ён так жадае, то супраць нельга ісці, — лічыць яна, — і тут яму можна зрабіць добры помнік».

Да размовы далучаецца і суседка. Пажылая жанчына перакананая, што месцам апошняга спачынку павінна быць тое, дзе пахаваныя продкі: «Не дзе-небудзь замураваныя, а ў зямлі каля сваіх продкаў. Зараз жа ўсе сваіх продкаў шукаюць, — тлумачыць сялянка. — Мамка яго там жа будзе ляжаць. У Мінску яе ж не пахаваюць. У нас жа тут пахаваная яго ўся радня — там і цёткі, і дзядзькі, і пляменнікі. Чаму ён павінен адзін ляжаць?»

Дзе будзе пахаваны Аляксандр Лукашэнка, будуць вырашаць родныя, пераканана заяўляе яшчэ адзін жыхар Александрыі: «Гэта ўсё залежыць ад сваякоў, дзе яго пахаваюць. Яны ведаюць, дзе лепш. Можа, яны выберуць месца ў Мінску, а можа, сюды на радзіму».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць