Прыбыццё цягніка Анапа — Мінск на канцавую станцыю затрымліваецца на 19 гадзін, паведаміла дзяжурная па чыгуначнага вакзала Мінск-Пасажырскі.

Згодна з раскладам ён павінен быў прыбыць 24 чэрвеня ў 18.01. Паводле яе слоў, калі дакладна састаў прыбудзе ў Мінск, пакуль не вядома, яшчэ не вызначана і платформа прыбыцця.

Цягнік ідзе праз Данецкую вобласць, чыгунка ў якой была падарваная.

Цягнікі Мінск — Мінеральныя Воды, Мінск — Адлер таксама ідуць са спазненнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?