На тэрыторыі Пскоўскай вобласці з 11 па 16 жніўня пройдзе двухэтапнае дывізійнае камандна-штабное вучэнне 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай дэсантна-штурмавой дывізіі з дэсантаваннем на незнаёмай мясцовасці і правядзеннем этапу баявой стральбы.

Маштабнае вучэнне паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) з удзелам трох тысяч вайскоўцаў стартуе ў панядзелак у Пскоўскай вобласці, паведаміла журналістам прадстаўнік упраўлення прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ па ПДВ маёр Ірына Круглова.

Паводле яе слоў, на незнаёмую мясцовасць дэсантуюцца тры тысячы чалавек. Самалёты Іл-76 скінуць з паветра 12 аб'ектаў ваеннай тэхнікі.

«Для нанясення паветранага ўдару па наземных мэтах умоўнага праціўніка, перакіду і падтрымкі практычных дзеянняў дэсантнікаў з паветра ў вучэннях будзе задзейнічана больш за 30 самалётаў і верталётаў ваенна-транспартнай, франтавой і вайсковай авіяцыі Су-34, Ка-52, Мі-28, Мі- 24 Мі-8, Іл-76», — дадала яна.

Актыўная фаза вучэнняў пройдзе 14—15 жніўня, падчас якой будзе праведзена адпрацоўка практычных дзеянняў па захопу і знішчэнні стратэгічна важных аб'ектаў умоўнага праціўніка. Завершыцца вучэнне этапам баявой стральбы, які будзе праходзіць як днём, так і ноччу.

Як удакладніла Круглова, стральба будзе праводзіцца з усіх відаў штатнай зброі, якая ёсць на ўзбраенні дэсантна-штурмавога злучэння, уключаючы баявыя разлікі артылерыі 2С-25 «Спрут», 2С-9 «Нона», Д-30 і сродкі СПА ЗРК «Страла-10 «, ПЗРК «Ігла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?