Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусціцца ў новым рэйтынгу WTA на 24-ы радок. На гэты момант яна з'яўляецца 17-й ракеткай свету.

Адзначым, што падзенне ў рэйтынгу адбудзецца з-за таго, што Азаранка прайграла чвэрцьфінальны матч на турніры US Open расіянцы Кацярыне Макаравай (2: 6, 4: 6). Тым самым, беларуска не змагла абараніць леташнія рэйтынгавыя балы (870 пунктаў) за выхад у фінал.

Двухразовая чэмпіёнка «шлема», што прапусціла большую частку сезону з-за траўмы, апынецца за межамі дваццаткі ўпершыню з мая-2008.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?