Музыка33

Распад «Ляпісаў»: Сапраўдная шляхетнасць — не ладзіць прылюдных разборак

«Ляпіс Трубяцкой» спыніў існаванне роўна па плане, як было абвешчана яшчэ ў сакавіку. Падзею ўспрынялі неадназначна. Цяжка развітвацца з гуртом—сімвалам пакалення, што расло і трансфармаваліся разам з музыкамі, пачынаючы ад «Ау, ау, ау, я тебя всё равно найду», сканчаючы апошнімі зусім іншымі паводле пасылу і характару альбомамі. Усё ж такі 25 год на сцэне — вялікі тэрмін.

Сяргей Міхалок «паляцеў на Месяц», як кажуць ягоныя музыкі, і стварыў праект Brutto. Іншыя ж музыкі «Ляпіса» ці то стварылі, ці то проста імкнуцца працягнуць музычнае жыццё для сябе ў новым праекце Trubetskoy.

Пра магчымы лёс праектаў мы пагутарылі з Алесем Плоткам, паэтам і музыкам гурту TerraKod.

«Наша Ніва»: Як ты ўспрыняў распад «Ляпісаў»?

Алесь Плотка: Хлопцы паабяцалі — хлопцы зрабілі. У дэпрэсію не ўпадаў з гэтай нагоды, бо не быў звышфанатам, дый апошнім часам агульны фон і без таго так сабе — ідзе вайна, сыходзяць з жыцця людзі.

«НН»: Ці можна казаць пра сканчэнне легендарнай эпохі «Ляпіса Трубяцкога»?

АП: Так, ёсць такое адчуванне. Зараз пачнуцца аналітычныя матэрыялы, успаміны, параўнанні, як кажуць, — «смех, жарты, весялосць»…

Пазітыўна, што гурт падзяліўся на дзве часткі без разборак, як гэта часта здараецца ў беларускіх гуртах. Людзі вынеслі на паверхню ўзважаныя выказванні і гатовыя прадукты. Хто б якой мерай не мераў круцізну рок-гуртоў — каронамі, каронкамі ці ганарарамі – заўжды істотна, як на чалавечым узроўні людзі вырашаюць падзел інтэлектуальнай маёмасці і дзеляцца адно з адным. Вось гэта сапраўдная шляхетнасць — не ладзіць прылюдных разборак, а годна далей рабіць кожны сваё.

«НН»: Як табе новы праект Міхалка?

АП: Чалавек працягвае рабіць тое, што хоча. У праекце ўсё нішцяк тады, калі аўтар ім задаволены і не хлусіць сабе. Мне спадабалася, што ў відэа ёсць моманты тонкага самасцёбу — выявы і персоны. Міхалок працягвае існаваць як Генры Ролінз — такая медыйная фігура, наратар. Упэўнены, ён шмат каго натхніць на здаровы лад жыцця: і курсы грамадзянскай адукацыі, і качалкі знойдуць свайго слухача. Патрэба такая ёсць у грамадстве — такая «Мова Спартова» з потам і крывёю, брэндавая, модная, прывабная.

«НН»: Калі ўзяць прыклад N.R.M., ці можа чакаць музыкаў, які засталіся без Міхалка, поспех? Ці яны згубяцца без лідара, як гэта здарылася з N.R.M. без Вольскага?

АП: Пры падзеях вакол N.R.M., трапна сказала, калі не памыляюся, Кася Камоцкая — калектыў музыкаў мае права на рэгаліі ад зробленага разам. Ну а далей — кожнаму публіка выставіць адзнакі рэальныя, і «Трубяцкі» займее тое, на што напрацуе. Які будзе матэрыял — такая будзе і рэакцыя. Ну, як у любога рок-гурту. Вакол гурту засталася каманда менеджарска-прэсавая і ўжо ёсць гастролі — прыходзьце на канцэрты і вырашайце, крута ці не. Я ўпэўнены, што гэта сапраўды супергурт з горада-героя. Канечне, ролю асобы ў гісторыі нельга адпрэчваць (і цяпер пазнавальнасць Міхалка большая), але і забывацца на тое, што гурты, як і гарады, становяцца героямі, дзякуючы камандзе, не варта.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе12

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць