Навука і тэхналогіі2323

Lockheed Martin абяцае камерцыйны тэрмаядзерны рэактар усяго праз 10 гадоў

Фота Lockheed Martin.

Амерыканская кампанія Lockheed Martin, найбольш вядомая вытворчасцю самалётаў, заявіла пра магчымасць прэзентаваць працоўны прататып рэактара тэрмаядзернага сінтэзу цягам пяці гадоў.

А яшчэ праз пяць гадоў пасля з'яўлення прататыпа магчыма наладзіць серыйны выпуск тэрмаядзерных сілавых установак.

Лідар праектнай каманды Томас Макгвайр кажа, што рэактар магутнасцю 100 МВт па памеры будзе не большым за стандарны марскі грузавы кантэйнер.

Тэрмаядзерная рэакцыя заключаецца ў зліцці атамных ядзер з высвабаджэннем вялікай энергіі. У натуральных умовах такія рэакцыі адбываюцца ў зорках. Для ажыццяўлення рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу неабходная тэмпература ў сотні мільёнаў градусаў Цэльсія. Утрымліваць распаленую да такой тэмпературы плазму можна з дапамогай звышмагутных магнітаў. У праектуемым Lockheed Martin рэактары мусіць адбывацца зліццё двух ізатопаў вадароду: дэйтэрыю і трытыю.

Рэакцыя тэрмаядзернага сінтэзу лічыцца больш кіраванай і экалагічнай за рэакцыю радыеактыўнага распаду, што выкарыстоўваецца цяпер АЭС. Але на шляху яе выкарыстання былі свае перашкоды.

Калі Lockheed Martin сапраўды зможа вырабіць прыдатную для камерцыйнага выкарыстання ўстаноўку ў такі сціслы тэрмін, гэта стане сапраўднай рэвалюцыяй у галіне энергетыкі. Рэактары тэрмаядзернага сінтэзу застаюцца адным з самых перспектыўных шляхоў атрымання таннай і экалагічна чыстай энергіі, аднак пакуль у чалавецтва няма прыдатных для выкарыстання ўстановак, а тыя, што будуюцца ці праектуюцца, (напрыклад, ITER у Францыі ці Wendelstein 7-X у Германіі) прызначаны ў першую чаргу для даследчых мэтаў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць