Здарэнні33

Кіроўца, які збіў насмерць школьніка на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, прыгавораны да трох гадоў калоніі-пасялення

16 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвешчаны прысуд па справе аб смяротным наездзе на 10-гадовага школьніка на бульвары Шаўчэнкі ў сталіцы вясной мінулага года. 

43-гадовы кіроўца прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Кіраваць транспартнымі сродкамі яму забаронена на пяць гадоў.

Суд абавязаў абвінавачванага выплаціць кампенсацыю маральнага ўрону пацярпелым: бацьку дзіцяці — 100 млн. рублёў, маці — 200 млн. рублёў, дзядулі — 50 млн. рублёў. 

Нагадаем, 26 сакавіка 2014 года каля 14.00 на пешаходным пераходзе аўтамашынай «Вольва-XC90» быў смяротна траўмаваны хлопчык. У дачыненні да вадзіцеля распачалі крымінальную справу. 

Следства звяртала ўвагу на тое, што гэты нерэгуляваны пешаходны пераход пазначаны гарызантальнай дарожнай разметкай зебра і дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход», што ў адпаведнасці з ПДР патрабуе ад вадзіцеля павышанай увагі і прыняцця мер да зніжэння хуткасці, аж да спынення транспартнага сродку, для забеспячэння бяспечных умоў руху пешаходаў. 

Падчас расследавання былі праведзеныя тры следчыя эксперыменты і шэраг судовых экспертыз, апытаныя відавочцы. Устаноўлена, што пазадарожнік рухаўся з хуткасцю не менш як 55 км/гадз пры дазволенай на гэтым участку дарогі хуткасці не больш за 40 км/гадз. Атрыманыя звесткі, якія пацвярджаюць, што вадзіцель выявіў злачынную нядбайнасць, неабачлівасць і няўважлівасць да дарожнага становішча і яго змяненняў, выбраў хуткасць, якая не забяспечвала яму кантроль за бяспечным рухам уласнага транспартнага сродку. Ён таксама не ўлічыў наяўнасць перад пешаходным пераходам двух аўтамабіляў, якія абмяжоўвалі агляд дарогі справа, уключаючы ўчастак пешаходнага пераходу, і не пераканаўся ў адсутнасці перад імі пешаходаў, што ўступалі ці ўступілі на зебру. 

Следства ўказвала, што парушэнне кіроўцам шэрагу пунктаў ПДР мае прамую прычынна-выніковую сувязь з падзеяй дарожна-транспартнага здарэння і наступствамі — смерцю дзіцяці.

Дзеянні, учыненыя абвінавачваным, следчымі былі кваліфікаваныя як злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 317 КК. 

Падчас расследавання абвінавачваны сваю віну не прызнаў. Пры гэтым следства звярнула ўвагу на тое, што за апошнія некалькі гадоў ён больш за 25 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, з іх больш за 10 разоў — за невыкананне хуткаснага рэжыму. За паўгадзіны да наезду аўтаматычнай камерай відэаназірання на праспекце Пушкіна было зафіксавана чарговае перавышэнне ім хуткаснага рэжыму на 21 км/гадз. 

Сваю віну абвінавачваны не прызнаў і ў судзе. Ён сцвярджаў, што не перавышаў хуткасць, ехаў 40 км/гадз, а на пешаходным пераходзе і паблізу яго нікога не было. 

Падчас спрэчак 13 студзеня дзяржабвінаваўца папрасіў прыгаварыць падсуднага да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Абарона акцэнтавала ўвагу суда на тым, што дзіця перабягала праезную частку па-за пешаходным пераходам. Аб тым, што хлопчык быў збіты за пераходам, у судзе гаварылі і эксперты. У апошнім слове абвінавачваны ў чарговы раз папрасіў прабачэння ў бацькоў загінулага. 

Бацькі хлопчыка заяўлялі ў судзе іскі аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнага ўрону. На карысць бацькі — 300 млн. рублёў (100 млн. ужо былі перададзеныя абвінавачваным), маці — 300 млн., дзядулі — 100 млн. рублёў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»7

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»7

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць