Намеснік кіраўніка Федэральнай службы па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі Аляксандр Бісераў прапанаваў забараніць Вікіпедыю ў Расіі, бо яна негатыўна адбіваецца на адукацыі. Пра гэта ў чацвер, 22 студзеня, паведамляе ТАСС.

«Маё меркаванне, і я яго неаднаразова выказваў, — я б Вікіпедыю забараніў, проста-проста наклаў бы на яе цэнзуру», - сказаў ён.

Забараніць Вікіпедыю, на думку Бісерава, неабходна з-за «каласальнай колькасці памылак». Гэта, па яго словах, негатыўна ўплывае на ацэнкі студэнтаў, якія рыхтуюцца да іспытаў менавіта пры дапамозе інтэрнэт-энцыклапедыі.

У лістападзе 2014 г. Прэзідэнцкая бібліятэка імя Ельцына выступіла з ініцыятывай стварыць расійскі аналаг Вікіпедыі, які стане «адным з самых запатрабаваных рэсурсаў Рунэту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?