Улада22

Пад Гомелем ушанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага

22 студзеня ў Гомелі адзначалі гадавіну з дня трагічнай смерці беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Яго забілі стрэлам у сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

У Гомель да Ніны і Міхаіла Жызнеўскіх, бацькоў героя «Нябеснай сотні» ішлі сваякі і знаёмыя, гомельскія грамадскія актывісты.

Прыехаў падтрымаць сям’ю героя і выказаць падзяку за сына й дарадца ўкраінскай амбасады ў Менску Валер Джыгун, а з Кіева — знаёмыя Міхаіла Жызнеўскага па Еўрамайдану.

Апоўдні ўсе выправілася на могілкі ў вёску Сцяг Працы, дзе пахаваны Міхаіл Жызнеўскі. Сьцяг Працы — да перайменавання вёска называлася Абрэзы — гэта радзіма маці Міхаіла. Дзяцінства Мішы, па сутнасці, тут і праходзіла.

Магіла Жызнеўскага ўся ў вянках, злёгку прыцярушаных снегам. Крыж і часовы абеліск абвітыя нацыянальным украінскім сьцягам.

Тут ужо стаіць жалобны кошык з блакітна-жоўтымі кветкамі і надпісам на стужцы такіх жа колераў: «Герою Нябеснай Сотні Міхаілу Жызнеўскаму» — гэта ад украінскай амбасады ў Мінску.

Бацькі Міхаіла Жызнеўскага.
Маці.

Ніна Жызнеўская праз слёзы апавядае, што многія блакітна-жоўтыя сцяжкі былі пазрываныя, а стужка з надпісам «Герою Нябеснай Сотні ад Харкава» — разрэзаная. Бацькі знайшлі яе кінутай за дзясяткі мэтраў ад магілы, падабралі й прымацавалі назад да жалобнага кошыка з Харкава. Гэтак было і са сцягам.

«Сёньня былі з украінскай амбасады — я ім пра гэта ўсё распавяла. Яны адказалі, што будуць звязвацца з Аляксандрам Лукашэнкам, з мясцовай уладай. І я буду зараз дамагацца выхаду на Пятра Парашэнку, каб Украіна дапамагла мне абараніць магілу сына. Па-іншаму не атрымаецца. Бо ўсё тут разваляць, разбураць. Тым больш што нашы беларусы збіраюць сродкі на помнік Мішу».

Завяршылася ўшанаванне памяці Міхаіла Жызнеўскага памінальнай вячэрай у кавярні ў Гомелі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць