Вайна, якую ЗША вядуць супраць Ірана, доўжыцца ўжо амаль два месяцы, і набліжаецца тэрмін, калі Дональду Трампу і кангрэсменам трэба вызначыцца, як дзейнічаць далей.

Закон забараняе прэзідэнту весці вайну без ухвалення Кангрэса даўжэй за 60 дзён. Да 1 мая ў Трампа фактычна будзе тры варыянты, піша The New York Times: звярнуцца да Кангрэса па дазвол на працяг ваенных дзеянняў, пачаць іх згортванне або паспрабаваць абысці абмежаванне.
Бамбардзіроўкі Ірана пачаліся 28 лютага, і Трамп патлумачыў, што дзейнічае ў межах сваіх паўнамоцтваў галоўнакамандуючага з мэтай абароны амерыканскіх баз на Блізкім Усходзе і «прасоўвання жыццёва важных нацыянальных інтарэсаў Злучаных Штатаў», уключаючы «калектыўную самаабарону рэгіянальных саюзнікаў, у тым ліку Ізраіля».
Афіцыйна ён апавясціў Кангрэс у панядзелак, 2 сакавіка; з гэтага дня і адлічваецца 60‑дзённы тэрмін, які заканчваецца 1 мая.
Каментары
2) Ніводнага дзярждзеяча ў ЗША не прыцягнулі за адказнасці, а саўдзельнікі злачынстваў ці тыя, хто валодае інфармацыяй, наогул жыве спакойнае жыццё. Што сведчыць пра тое, наколькі гнілая сістэма ў ЗША, калі гаворка ідзе пра адказнасць усіх перад законам (партыйным яны не пісаныя).
Хто тут з каментатараў НН падтрымлівае карумпаванага педафіла, якому месца за кратамі, і якога на дадзены момант ратуе толькі прэзідэнцкі імунітэт?