Гісторыя22

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы

Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі гродзенскага Новага замка прынеслі чарговую гістарычную сенсацыю. У сярэдзіне красавіка бягучага года даследчыкі раскрылі фрагмент сцяны ХІІ стагоддзя, архітэктурныя дэталі якой дакладна паўтараюць знакамітую Каложу. 

Раскрапаваная трохступеньчая пілястра царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Як паведамляе Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 17 па 22 красавіка вялося даследаванне адкрытай падчас будаўнічых прац сцяны ХІІ стагоддзя на тэрыторыі Новага замка.

Археолагі, паступова пашыраючы траншэю з паўночнага і паўднёвага бакоў, здолелі не толькі прасачыць кірунак сцяны, але і выявіць дэталі, якія дазваляюць беспамылкова вызначыць яе прызначэнне. У раскопе былі знойдзены рэшткі керамічных збаноў-галаснікоў, а сама кладка з плінфы захавала выразную ніжнюю частку фігурнай пілястры.

Раскрапаваная трохступеньчая пілястра царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак
Раскрапаваная трохступеньчая пілястра царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Раскрапаваная трохступеньчатая пілястра, цэнтральны выступ якой мае скругленую форму, на галоўным фасадзе Каложскай царквы ў Гродне. Фота: Wikimedia Commons

Менавіта гэты архітэктурны элемент з'яўляецца характэрным для культавага гарадзенскага дойлідства XII стагоддзя. Цэнтральны выступ знойдзенай трохступеньчатай пілястры мае скругленую форму, што робіць яе падобнай да паўкалоны. У больш ранняй Ніжняй царкве на суседнім Старым замку, сцены якой захаваліся на значную вышыню, як і ў Прачысценскай царкве на пасадзе (наколькі можна меркаваць па выніках раскопак), вертыкальныя лапаткі паміж прасламі сцен былі абсалютна плоскімі.

Тое, што у час археалагічных раскопак знайшлі рэшткі царквы XII стагоддзя пацвердзіў старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАНБ Іван Спірын.

Сцены Ніжняй царквы на Старым замку, якія захаваліся на значную вышыню, бо храм быў закінуты пасля абвальвання, а на яго месцы пасля была ўзведзена так званая Верхняя царква. Дойліды Ніжняй царквы выкарыстоўвалі простыя плоскія лапаткі. Фота: Wikimedia Commons

Скругленая ж форма сярод тых храмаў, што былі даследаваныя, уласцівая выключна Барысаглебскай, або Каложскай царкве, якая традыцыйна лічыцца вяршыняй эвалюцыі мясцовай архітэктуры. Гэты факт пацвярджае, што выяўленыя падмуркі адносяцца да культавага помніка гарадзенскай школы дойлідства XII стагоддзя.

Сцяна царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Злева бачныя тры прыступкі раскрапаванай пілястры, а справа, відаць, край уваходнага праёма храма. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Фрагмент фігурнага абрамлення партала царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак

Пры гэтым паколькі такія раскрапаваныя пілястры маглі быць толькі з боку фасада, а старажытнарускія храмы дакладна арыентаваліся алтарнай часткай на усход, а галоўным уваходам на захад, даследчыкі вызначылі, што перад імі знаходзіцца паўднёвая сцяна храма з бакавым уваходам — край уваходу можна разгледзець на адным з фотаздымкаў, справа ад пілястры. На іншым здымку можна нават разгледзець фігурнае абрамленне партала.

Васкрасенская царква ці не?

Яшчэ ў 2018 годзе на тэрыторыі Новага замка ўжо знаходзілі рэшткі мураванай культавай пабудовы васьмісотгадовай даўніны. Тады лагічна меркавалася, што гэта фрагменты Васкрасенскай царквы. Гэтая святыня вядомая з пазнейшых пісьмовых крыніц і згадваецца ў каралеўскіх інвентарах аж да пажару 1613 года, пасля якога храм перанеслі ў іншую частку горада.

Сцяна царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак
Сцяна царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак
Сцяна царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота ўдзельнікаў раскопак

Улічваючы шчыльнасць старажытнай забудовы на Новым замку, гісторыкам яшчэ давядзецца высветліць, ці з'яўляецца знойдзеная сцяна з дасканалай пілястрай часткай усё той жа Васкрасенскай царквы, ці гродзенская зямля хавала яшчэ адзін, зусім невядомы дагэтуль храм, пра які не засталося ніякіх летапісных згадак.

Узлёт гарадзенскай школы дойлідства

Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Гродне ў канцы XII стагоддзя само па сабе з'яўляецца ўнікальнай з'явай для Усходняй Еўропы. Заможнасць горада дазволіла на працягу ўсяго двух дзесяцігоддзяў узвесці адразу некалькі манументальных пабудоў, сфарміраваўшы самабытную архітэктурную школу.

Развал плінфы ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота: Тэлерадыёкампанія «Гродна»
Фрагменты керамікі (галаснікоў?) з раскопа на тэрыторыі Новага замка. Фота: Тэлерадыёкампанія «Гродна»

Мясцовыя майстры адмовіліся ад суцэльнага тынкавання вонкавых сцен. Замест гэтага яны зрабілі стаўку на эстэтыку роўнаслаёвай муроўкі, дзе чырвоная плінфа кантраставала з белай вапнавай рошчынай. Інтэр'еры рабіліся прасторнымі і лёгкімі дзякуючы тысячам умураваных у скляпенні галаснікоў, а фасады ператвараліся ў сапраўдныя паліхромныя палотны праз інкрустацыю паліраванымі каляровымі валунамі і фігурнымі маёлікавымі пліткамі. Гэты архітэктурны почырк часта звязваюць з імем выбітнага дойліда Пятра Міланега.

Сцяна царквы XII стагоддзя ў раскопе на тэрыторыі Новага замка. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Эвалюцыю яго майстэрства дойлідаў гэтай школы можна прасачыць літаральна ад будынка да будынка. Калі ранняя Ніжняя царква грашыла канструктыўнымі памылкамі і абрынулася ад удару маланкі ў 1183 годзе з-за занадта масіўных валуноў, якія аслабілі муроўку, то ўжо пры ўзвядзенні Каложы ўсе тэхнічныя пралікі былі выпраўленыя.

Знойдзеная на тэрыторыі Новага замка сцяна са складанай раскрапаванай пілястрай даказвае, што гэты храм будаваўся ўжо на піку тэхналагічных магчымасцяў гродзенскай арцелі, калі майстры дасканала валодалі інжынерным разлікам і вынайшлі свой непаўторны архітэктурны стыль. 

Работы на гэтым месцы працягваюцца. Раней у іншай частцы гістарычнага цэнтра горада археолагі таксама знайшлі старажытны некропаль XVI—XVII стагоддзяў з пахаваннямі, які, хутчэй за ўсё звязаныя з іншых незахаваным гістарычным храмам Гродна. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • CV
    22.04.2026
    Насамрэч навіна рэгіянальнага маштабу (у сэнсе для ўсёй было Русі), бо здавалася, што ўжо ўсе магмычыя старажытнарускія храмы за савецкім часам раскапалі і вывучылі да цаглінкі.
  • Пытанне
    23.04.2026
    CV, як жа усе, калі ня ўсе???

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць