Баевікі наступаюць ад Дэбальцава Данецкай вобласці ў бок Арцёмаўска.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Расійска-тэрарыстычныя войскі цалкам узялі пад кантроль населены пункт і вузлавую чыгуначную станцыю Дэбальцава, у цяперашні час ствараюць нейкую «вайсковую камендатуру» ў горадзе. У кірунку Арцёмаўска (Светладарск — Луганскае) авангардныя падраздзяленні суперніка спрабуюць прасоўвацца ў кірунку н.п. Луганскае», — напісаў Тымчук.

Луганскае знаходзіцца на паўдарогі паміж Дэбальцавам і Арцёмаўскам. Пры гэтым сілы АТА, якія забяспечвалі выхад ўкраінскіх войскаў з Дэбальцава, вядуць баі ў гэтым раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?