AFP

Мюфа заваявала залаты, сярэбраны і бронзавы медалі Алімпійскіх гульняў у Лондане. 29 ліпеня 2012 г. яна праплыла дыстанцыю 400 метраў вольным стылем за чатыры хвіліны і 1,45 секунды, усталяваўшы алімпійскі рэкорд. Акрамя таго, яна атрымала залаты і пяць бронзавых медалёў на чэмпіянатах свету.

Усяго ў катастрофе загінулі 10 чалавек, з іх восем - грамадзяне Францыі. У ліку ахвяраў інцыдэнту, акрамя Мюфа, апынуліся знакамітая яхтсменка Фларэнс Арто і баксёр Алексіс Васцін.

Катастрофа адбылася днём у панядзелак, 9 сакавіка, у правінцыі Ла-Рыёха каля 1170 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. У паветры на вышыні каля 100 метраў сутыкнуліся два верталёты. Іх пасажырамі былі ўдзельнікі рэаліці-шоу, прысвечанага выжыванню ў экстрэмальных умовах.

AP

AP

У тэлешоу Dropped на канале TF1 знакамітасцяў высаджваюць у аддаленых раёнах і затым паказваюць іх спробы здабыць ежу і прытулак.

«Мне сумна за маіх сяброў, я дрыжу, я ў жаху, у мяне няма слоў, нічога не хачу казаць», - напісаў у «Твітар» іншы ўдзельнік шоу, былы гулец «Арсенала» і зборнай Францыі Сільвэн Вільтор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0