У органаў бяспекі маецца інфармацыя пра магчымыя правакацыі падчас мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца 9 мая ў Рызе, заявіла прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страўюма ў інтэрв'ю праграме «900 секундаў» тэлеканала LNT, паведамляе Delfi.lv.

Яна выказала падзяку ў сувязі з тым, што былі прадухіленыя правакацыі, якія маглі адбыцца 16 сакавіка [Дзень памяці латышскіх легіянераў — на афіцыйным узроўні не адзначаецца. У гэты дзень адбываецца шэсце былых легіянераў і іх прыхільнікаў, а таксама акцыі «антыфашыстаў»].

«Аднак наперадзе яшчэ 9 мая, і органы бяспекі працуюць», - адзначыла прэм'ер-міністр. Паводле яе слоў, у сувязі з запланаванымі на 9 мая мерапрыемствамі могуць адбыцца крокі, якія варта прадухіліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0