Фота: Splash News

Фота: Splash News

Фота: Wire Image

Фота: Wire Image

Падчас дабрачыннага мерапрыемства ў суботу акцёр Брэд Піт выступаў з вялізным сіняком і драпінамі на твары, распавядае The Daily Mail.

«Вось што здараецца, калі вы спрабуеце бегчы па лесвіцы ў цемры з занятымі рукамі ды нагамі ў в’етнамках», — патлумачыў траўму Піт.

Сіняк акцёр не палічыў прычынай прапусціць мерапрыемства, прысвечанае барацьбе з аўтызмам. Адтуль ён сышоў з гітарай, набытай на дабрачынным аўкцыёне за 23 тысячы даляраў.

У цяперашні час Брэд Піт здымаецца ў фільме «Важная шышка» (рымэйк класічнай крымінальнай драмы 1942 года) разам з Крысціянам Бэйлам і Раянам Гослінгам.

Ці паўплывае пашкоджанне галоўнага «рабочага інструмента» акцёра на графік здымак, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?