Самалёт на сонечных батарэях «Солар Імпульс-2», які здзяйсняе кругасветнае падарожжа, мае тэхнічныя цяжкасці з папаўненнем энергіі з-за дрэнных умоў надвор'я ў раёне палёту над Ціхім акіянам.

Як паведаміў прадстаўнік каманды, што кіруе палётам, пілоту самалёта, швейцарцу Андрэ Баршбергу, рэкамендавана спыніць палёт і прызямліцца ў Японіі.

У нядзелю раніцай самалёт адправіўся з Кітая ў палёт праз Ціхі акіян. Пералёт з кітайскага Нанкіна да Гавайскіх астравоў — самы працяглы этап кругасветнага падарожжа і павінен быў заняць шэсць сутак.

Самалёт «Солар Імпульс-2», з размахам крыла 72 метры і вагой 2,3 тоны выкарыстоўвае для палёту толькі сонечную энергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?