Меркаванні132132

Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому 

Калі б анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду правялі ў жніўні — кастрычніку 2020 года, у іх маглі б узяць удзел і мільён, і два, а то і тры мільёны выбарцаў. А цяперашняя кампанія паказала, што проста не пара гучна і публічна будаваць бачныя структуры. Цяпер час ціха множыць нягучныя, непублічныя справы, піша Мікола Бугай. 

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду прайшлі ва ўмовах, калі рэжым ператварыўся ў таталітарны і любая апазіцыйная палітычная дзейнасць крымінальна караецца.

У жніўні — верасні 2020-га не было структур, каб арганізаваць такія выбары. Цяпер маем структуры, але людзі больш не могуць дазволіць сабе галасаваць — нават калі яны за мяжою, у іх ёсць чым рызыкаваць, і абсалютная большасць не бачыць сэнсу несці дадатковыя рызыкі дзеля эфемернай трэніроўкі ў дэмакратыю. Дзеля чаго мабілізоўвацца цяпер? Ва ўмовах рэпрэсій, якія ні беларускае грамадства, ні яго заходнія саюзнікі не могуць ні спыніць, ні нават змякчыць, людзі імкнуцца зберагчыся і зберагчы па максімуме. І такі падыход — рацыянальны. Нерацыянальна ў такіх умовах, наадварот, было б падстаўляць усё новых людзей пад рэпрэсіі. Гэта то нічога нікому не дае.

У выніку ў выбарах узялі ўдзел менш за 10 тысяч чалавек. Яно то і нямала для такой сітуацыі, але гэта мы з сярэдзіны краіны, з сярэдзіны грамадства разумеем, чаму гэта нямала. Баюся, што назіральнікі звонку могуць успрыняць такі вынік як праяву крайняй слабасці беларускай апазіцыі і нават дыяспары ў цэлым. 

Лабісты гэтых выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай. А атрымалі дыскрэдытацыю ўсёй апазіцыі як такой. Лукашэнкаўская прапаганда пастараецца па максімуме выкарыстаць невысокую яўку, як і лукашэнкафэрштэеры ў еўрапейскіх краінах.

Тыя, хто паставіў на гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду, не адчуваючы настрояў людзей, не адчуваючы іх цяперашніх магчымасцяў і патрэб, павінны б панесці палітычную адказнасць — нічога не варты грамадскі лідар, які не адчувае настрояў свайго народа.

На жаль, вынікам гэтых недавыбараў (напрошваюцца паралелі з такімі ж нерэалістычнымі альтэрнатыўнымі выбарамі 1999-га) стануць не толькі тры сотні ўжо заведзеных дадатковых крымінальных спраў, але і энтрапія. Выбары то былі падысподна скіраваныя супраць лідарскай ролі Святланы Ціханоўскай, але парадаксальна пасля іх менавіта Святлане Ціханоўскай стане цяжэй лабіраваць беларускае пытанне.

Але гэтыя выбары могуць адыграць і пазітыўную ролю, калі яны працвярэзяць. Калі яны пакажуць нават тым, хто гэтага раней не разумеў, што цяпер не час змагацца за ўладу ўнутры апазіцыі, дый не толькі ўнутры апазіцыі: у той геапалітычнай сітуацыі, якая склалася, і змена ўлады ў Беларусі немагчымая. Які Мінск, калі Захад не можа рашыцца на вызваленне Мелітопаля.

Цяпер зусім не час будаваць бачныя структуры. Цяпер самы час, каб ціха множыць любыя нягучныя, непублічныя, няпафасныя справы, якія дапамагаюць Беларусі заставацца беларускай, а беларусам — заставацца беларусамі, жыць і працаваць. Часы мяняюцца, і палітыка таксама мусіць мяняцца разам з імі.

Апытанка

Каментары132

  • Жэўжык
    27.05.2024
    Мікола, давай услед за расейскім караблём!
  • БС
    27.05.2024
    Усё так, у кропку
  • Асноўны вынік
    27.05.2024
    На падставе закліка Ціханоўскай прагаласаваць у Каардынацыйную раду, якую яна і стварыла, маем зараз дакладны рэйтынг легітымнасці Святланы Георгіеўны, атэставаны сусветна прызнанай тэхналогіяй блокчэйн. На распіяраны з усіх прасоў заклік Ціханоўскай да беларусаў прагаласаваць адгукнуліся менш за 10000 чалавек, з улікам агульнай лічбы выбаршчыкаў у Беларусі каля 6,800,000 чалавек рэйтынг даверу да Ціханоўскай С.Г. складае ніжэй за 0,1%. Гэта нават менш за 3% прыкарытнікаў, якія галасуюць за пасінелае трэмарнае цела.
    Відавочна, што патапаючы флагман "паБЕДА" штурманаў Вячоркі-Дабравольскага-Лябедзькі-Красулінай на чале з капітанам-электам Ціханоўскай ад лёсу расейскага ваеннага карабля можа выратаваць толькі ўваскрасенне Ганса Георга Віка.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі4

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму4

У Германіі арыштавалі жанчыну, якая 15 гадоў спынялася ў гатэлях і не аплачвала пражыванне2

«Калі вы не супакоіце дзіця, я пачну помсціць». Мінская сям'я сутыкнулася з дзіўнымі суседзямі9

Пяскоў: Мінск — найлепшы варыянт для правядзення перамоваў з Трампам14

Starship паляціць на Марс ужо ў наступным годзе6

Падлетак на ровары збіў васьмігадовую дзяўчынку ў Бабруйску, яго бацькі выплацяць 15 тысяч рублёў

За парушэнне дзяржаўных сакрэтаў судзяць пагранічніка з базы «Міратворца», які пайшоў у IT і засядаў у Васкрасенскага

Як рэканструююць гістарычную забудову XIX стагоддзя ў Лошыцкім парку3

2 гады турмы за 5 слоў. Гісторыя былога супрацоўніка КДБ, якога арыштавалі пасля допісу «Беларускаму Гаюну»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі4

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць