Вайна55

Новыя дэталі злачынстваў расіян у Бучы высветлілі дзякуючы выкрадзеным узнагародам афіцэра СБУ

Журналісты ўкраінскай службы «Радыё Свабода» расказалі падрабязнасці выкрадання і забойства палкоўніка Службы бяспекі Украіны падчас расійскай акупацыі Бучы і назвалі імёны забойцаў.

Цела палкоўніка СБУ Аляксея Целіжэнкі з нашыўкаю Нацыянальнай акадэміі СБУ. Скрын відэа RadioSvoboda / YouTube

Расследаванне ўкраінскай службы «Радыё Свабода» прысвечана высвятленню акалічнасцей выкрадання, катаванняў і забойства палкоўніка Службы бяспекі Украіны Аляксея Целіжэнкі (Олексій Теліженко), якое адбылося падчас акупацыі Бучы.

Па словах журналістаў, магчымых адказных за злачынства атрымалася адшукаць дзякуючы выкрадзеным узнагародам палкоўніка. Як вынікае з расійскіх навін і паведамленняў у сацыяльных сетках, гэтыя ўзнагароды цяпер экспануюцца ў так званым пакоі-музеі баявой славы спецназа Расгвардыі «Кузбас» у расійскім Кемераве.

На след забойцаў, якія выкарыстоўвалі тэлефон ахвяры для каардынацыі сваіх дзеянняў, таксама вывелі даныя трафіку і маніторынгавай інфармацыі, атрыманыя ад крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах.

Аляксей Цяліжэнка Алексей Телиженко Alexey Telizhenko
Палкоўнік СБУ Аляксей Целіжэнка. Скрын відэа RadioSvoboda / YouTube

Аляксей Целіжэнка працаваў у Нацыянальнай Акадэміі СБУ ў Кіеве памочнікам рэктара. Сярод іншага, у яго абавязкі ўваходзіла падрыхтоўка курсантаў да ваенных парадаў на Дзень Незалежнасці Украіны.

У 2016 годзе палкоўнік знаходзіўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны і займаўся вяртаннем грамадзян, якія добраахвотна адмовіліся ад службы ў вайсковых фарміраваннях «ЛНР» і «ДНР».

На ваеннай службе Целіжэнка правёў 27 гадоў і быў адзначаны шэрагам узнагарод.

Па словах жонкі афіцэра, расійскія ваенныя зайшлі ў двор іх дома 6 сакавіка 2022 года. Падчас дагляду тэлефонаў яны заўважылі фота мужчыны ў вайсковай форме. Пасля гэтага ў доме пачаўся ператрус. Самога Целіжэнку трымалі на марозе распранутым па пояс з завязанымі за спінай рукамі. На вуліцу былі выкінутыя асабістыя рэчы мужчыны, знойдзеныя ў доме, сярод якіх быў і парадны кіцель з узнагародамі.

Аляксей Цяліжэнка Алексей Телиженко Alexey Telizhenko
Аляксей Целіжэнка ў парадным кіцелі (злева) і частка экспазіцыі пакоя-музея баявой славы 27-га асобнага атрада спецназа Расгвардыі «Кузбас» у Кемерава (справа). Скрын відэа RadioSvoboda / YouTube

Як высветлілі журналісты, ідэнтычныя ўзнагароды цяпер знаходзяцца ў экспазіцыі пакоя-музея баявой славы 27-га асобнага атрада спецназа Расгвардыі «Кузбас» у Кемерава. Акрамя іх, у экспазіцыі былі заўважаны і іншыя рэчы, якія маглі належаць украінскаму палкоўніку. Гэта дае падставы сцвярджаць, што з вялікай верагоднасцю выкраданне ўкраінскага афіцэра было здзейснена ваеннымі 27-га асобнага атрада Расгвардыі «Кузбас».

Як вынікае з матэрыялу расследавання, пасля затрымання Аляксея Целіжэнку вывезлі ў лес на ўскраіне горада і змясцілі ў яму. Там яго дапытвалі вайскоўцы з іншага расійскага падраздзялення. У выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых ад здзекаў і катаванняў, палкоўнік памёр. Яго цела было знойдзена восенню 2022 года.

На падставе апытання сведак, прагляду запісаў камер відэаназірання, аналізу старонак расійскіх сацыяльных сетак і СМІ, фота і відэаматэрыялаў, даных трафіку мабільнага тэлефона, журналісты высветлілі, што да забойства палкоўніка СБУ, верагодна, маюць дачыненне высокапастаўленыя службоўцы 175-га асобнага разведвальнага батальёна з Пскова, які ўваходзіць у 76-ю дэсантна-штурмавую дывізію.

Аўтары называюць іх імёны: намеснік камандзіра батальёна, капітан Аслан Юр'евіч Каскулаў, намеснік начальніка штаба капітан Яраслаў Аляксандравіч Глушанкоў і начальнік РЭБ батальёна капітан Сяргей Фёдаравіч Дрога. Дакладна вядома пра смерць Глушанкова — ён загінуў на фронце ў верасні 2022 года.

Нагадаем, што акупацыя Бучы працягвалася з 5 па 31 сакавіка 2022 года. Па даных Офіса генеральнага пракурора Украіны, толькі ў гэтым горадзе загінула каля 700 чалавек, а ў Бучанскім раёне расійская армія здзейсніла больш за 9 тысяч ваенных злачынстваў.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    28.05.2024
    Глушанкоў - бела рускае прозвішча
  • МіколкаПаравоз
    28.05.2024
    А чаго гэты палкоўнік шостага сакавіка у сваёй хаце сядзеў? Ды яшчэ ў Бучы! Чакаў кагосьці?
  • Goworliwy Pingwin
    29.05.2024
    А вашае прозвішча якое - Бела летувісскае ці Бела польскае?

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць