Здарэнні11

Суд закрыў працэс аб рэзананснай трагедыі на вуліцы Гая

Суд перавялі ў закрыты рэжым.

6 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца працэс па выніках трагедыі, што здарылася на мінскай вуліцы Гая 8 лістапада 2014 г.

Дзяржабвінаваўца на працэсе — Наталля Сакалова, суддзя — Хрыпач.

Працэс не пачаўся, але ў залу запусцілі людзей. Клетка, у якой меўся сядзець абвінавачваны, закрыта жалюзямі. 39-гадовага Эдуарда Шалкевіча ў ёй, здаецца, няма. Ён ураджэнец Львова, раней не судзімы. 

Сёння таксама будзе вырашацца пытанне аб тым, каб перанесці суд у закрыты рэжым.

Пракурор Сакалова просіць зрабіць працэс закрытым, бо будуць заслухвацца звесткі пра псіхічны стан Шалкевіча. Сын загінулай сямейнай пары супраць закрытага рэжыму. Суддзя ж падтрымаў пракурора. Прадстаўніком Эдуарда на судзе будзе яго бацька Юрый. Ён выступаў за закрыты працэс, тады як сваякі пацярпелых — за адкрыты.

***

Нагадаем, што справа ідзе аб трагедыі, што здарылася 8 лістапада 2014 г. Раніцай гэтага дня на сталічнай вуліцы Гая 38-гадовы мужчына на Audi A8 урэзаўся ў Audi 100: у «сотцы» загінулі два чалавекі — муж і жонка.

Сваякі загінулых у зале суда, сын — справа.

Потым стала вядома, што перад аварыяй кіроўца нанёс мноства нажавых раненняў сваёй жонцы і маленькім дзецям.

39-гадовы бізнэсовец абвінавачваецца па ч.1 арт.14, п.1, 2, 6 ч.2 арт.139; п.1, 5, 16 ч.2 арт.139; ч.2 арт.218 УК. Яго называюць асобай якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне — прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў членам сваёй сям'і; прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншым асобам у выніку сутыкнення транспартных сродкаў, якія прывялі да смерці пацярпелых; прычыненне шкоды,

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць