У пятніцу па абедзе некалькі соцень мігрантаў выправіліся пехатою з будапэшцкага Усходняга вакзалу і, паводле іх, кіруюцца ў Аўстрыю і далей у Нямеччыну. «Лепш ісьці пехатою, чым застацца тут», — сказаў адзін з уцекачоў.
Сярод уцекачоў пераважна маладыя мужчыны, але да іх далучыліся таксама жанчыны зь дзецьмі. Некаторыя трымаюць у руках фатаграфію Ангелы Мэркель.
Паліцыя шэсьцю пакуль не замінае.
0
0
0
0
0
0