24 верасня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9.. + 15°C, месцамі 6.. + 8°C; максімальная днём +21.. + 26°C, па поўдні да + 28°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

25 верасня будзе пераважаць цёплае надвор'е. Месцамі па краіне, а днём па Брэсцкай і Гродзенскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +11.. + 17°C, днём 19.. + 26°C, па ўсходзе да + 28°C.

26 верасня ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны, на ўсходнія раёны па-ранейшаму будзе паступаць цёплае чарнаморскае паветра. Пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +11.. + 17°C, днём 14.. + 21°C, па паўднёвым усходзе +22.. + 26°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?