Паток расійскіх турыстаў у Беларусь у 2015 годзе скараціўся прыкладна на 10%, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной на прэс-канферэнцыі 25 верасня. 

На яго думку, гэта звязана з дэвальвацыяй расійскага рубля і адпаведна зніжэннем плацежаздольнасці расіян. 

Як зазначыў намеснік міністра, доля расіян сярод замежных турыстаў дасягала 70%, аднак у сувязі з наяўнай сітуацыяй Беларусь мае намер дыверсіфікаваць экспарт турыстычных паслуг. «Мы выходзім на Заходнюю Еўропу, Кітай, Ізраіль, ЗША, Канаду і г.д. Гэта ідзе вельмі марудна, але ідзе», — сказаў ён. 

У цэлым, паводле слоў Партнога, турысты не сталі менш падарожнічаць у Беларусь. «За першае паўгоддзе 2015 года да нас прыехалі больш як 2 млн наведвальнікаў. Людзі проста сталі выдаткоўваць менш і выбіраць больш бюджэтныя варыянты», — сказаў намеснік міністра. 

Пры гэтым ён лічыць, што цэны на турпаслугі ў Беларусі ў далейшым падаць не будуць. «Цэны на турпрадукт падаюць у сувязі з сусветным эканамічным крызісам, але разам з тым пакуль будзе попыт — будзе пакупнік. Падарожнічаць людзі будуць заўсёды, і, напэўна, гэтая парогавая цана ніжэй не апусціцца», — зазначыў Партной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?