У Тульскай вобласці на поўным ходзе перакуліўся пасажырскі аўтобус, які ехаў па маршруце Масква — Ерэван.

Загінулі прынамсі сем чалавек, 35 чалавек атрымалі раненні.

Усяго ў аўтобусе, па дадзеных паліцыі, знаходзілася 59 пасажыраў, а таксама кіроўца, який ў выніку аварыі сур'ёзна непацярпеў, але знаходзіцца ў шокавым стане.

ТАСС са спасылкай на відавочцаў перадае, што аўтобус, які ішоў на вялікай хуткасці, пачаў боўтаць з боку ў бок па ўсёй шырыні дарогі, і метраў праз дзвесце ён перакуліўся.

Паводле папярэдняй версіі паліцыі, кіроўца заснуў за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?