Браканьераў затрымалі супрацоўнікі КДБ 7 снежня мінулага года. «Паляўнічыя» перасоўваліся па зоне адсялення Веткаўскага раёна на УАЗіку з нумарам «Сярога». Машына належала Сяргею Гатальскаму, намесніку начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пры затрыманні супрацоўнікі КДБ выкарыстоўвалі табельную зброю, адзін з браканьераў нават атрымаў лёгкае раненне.

У машыне знайшлі часткі забітага лася і прыстасаванні для раздзелкі тушы жывёлы. Таксама ў лесе знайшлі месцы, дзе браканьеры забілі яшчэ чатырох ласёў. А ў хаце аднаго з браканьераў знайшлі паляўнічую зброю і патроны. Паведамлялася, што шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэньвалася ў паўмільярда беларускіх рублёў.

Рэшткі лася, якія знайшлі ў машыне браканьераў. Фота - прэс-служба КДБ

Рэшткі лася, якія знайшлі ў машыне браканьераў. Фота - прэс-служба КДБ

Дзяржаўную пасаду займаў не толькі ўладар машыны. У ходзе следства абвінавачванні былі прад'яўленыя 19 фігурантам гэтай справы, у тым ліку тром супрацоўнікам інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, пяці супрацоўнікам УУС Гомельскага аблвыканкама (ў тым ліку начальнік раённай ДАІ) і службовай асобе з «Веткаўскага спецлесгаса». Але ж у дачыненні амаль да ўсіх крымінальны пераслед быў спынены ў сувязі з прымяненнем закона аб амністыі. Усе абвінавачаныя выплацілі шкоду, але на лаве падсудных засталіся толькі двое, бацька і сын. Бацька — егер з Таварыства паляўнічых і рыбаловаў, сын — намеснік начальніка міжраённай Гомельскай інспекцыі прыродааховы. Па сведчанні жыхароў вёскі Свяцілавічы, бацька арганізаваў у зоне цэлы бізнес па здабычы дзічыны.

Бацька і сын на лаве падсудных.

Бацька і сын на лаве падсудных.

Паводле інфармацыі БелаПАН, 12 снежні калегія Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету прыняла рашэнне аб звальненні намесніка начальніка Гомельскай абласной інспекцыі, паніжэнні на пасадзе начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі, а таксама прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці начальніка Кармянскай міжраённай інспекцыі, на тэрыторыі якой было здзейснена правапарушэнне, і начальніка аператыўна-аналітычнага аддзела Гомельскай абласной інспекцыі.

Справа цягнулася амаль год. І вось прысуды вынесеныя: бацьку далі 5,5 года пазбаўлення волі, а сыну — 6,5 гадоў калоніі, па годзе скінулі па амністыі. Абодва пакараныя за арганізацыю незаконнай палявання і незаконнае захоўванне боепрыпасаў, акрамя таго, сын абвінавачваецца ў злосным хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?