Вечарам 2 снежня ў Гомелі загінуў пешаход, на якога наехалі два аўтамабілі. 

36-гадовы кіроўца «Фальксвагена», рухаючыся па аўтадарозе Паўночна-заходні абход, учыніў наезд на пешахода 1971 года, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад удару аўтамабіля мужчыну адкінула на праезную частку, дзе на яго наехаў аўтамабіль «Сітраен», якім кіраваў 44-гадовы мужчына 

Пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. 

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа на падставе часткі 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?