Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч публічна адрэагавала на крытыку яе лекцыі. Нагадаем, што крытыканты палічылі, што пісьменніца ў сваім выступе надала недастаткова ўвагі Беларусі.

«Растлумачце гэтым сваім героям, што пісьменнік павінен гаварыць на сваёй мове, а не ладзіць мітынг з Нобелеўскай лекцыі, — заявіла яна журналістам пасля сустрэчы са шведскімі школьнікамі ў стакгольмскай бібліятэцы Rinkeby. — Што мне заставалася рабіць? Крычаць «Жыве Беларусь» і скакаць на кані?»

«У банкетнай прамове [вечарам 10 снежня] будзе трохі пра Беларусь, — удакладніла Алексіевіч. — Але ў гэтай сітуацыі я казала пра тое, што я рабіла ўсё жыццё». «Большасць зразумела», — заўважыў былы пасол Швецыі ў Беларусі, а цяпер нобелеўскі аташэ Алексіевіч Стэфан Эрыксан, які знаходзіўся побач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?