Улада9898

Стралкоў, Лімонаў, Прасвірнін заснавалі «Камітэт 25 студзеня». Іх мэта — далучыць Беларусь і Украіну да Расіі

Учора ўвечары ў офісе руху «Наваросія» ў Маскве пад старшынствам Ігара Стралкова, колішняга лідара «ДНР», адбыўся ўстаноўчы сход «Камітэта 25 студзеня».

На паседжанні прысутнічалі пісьменнік-нацбол Эдуард Лімонаў, рэдактар сайта «Спутнік і пагром» Ягор Прасвірнін, заснавальнік незарэгістраванай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Канстанцін Крылоў, пісьменнік-футуролаг Максім Калашнікаў, блогер Эль Мюрыд (Анатоль Несміян).

Усё гэта крайне правыя або крайне левыя, маргінальныя расійскія палітычныя сілы.

«Мы сышліся ў меркаванні аб тым, што становішча РФ скочваецца да сістэмнага краху, што празаходнія лібералы ўжо не хаваюць сваёй злараднасці і загадзя прымяраюцца да ўлады і што сама ўлада РФ робіць усё для свайго падзення. Сітуацыя моцна нагадвае напярэдадзень Майдана ва Украіне. Пры гэтым у краіне няма разумнай Трэцяй сілы, што процістаіць як тупіковым, збанкрутаваным ахраніцелям, гэтак і празаходнім беластужачнікам», — напісаў на сваёй старонцы ў ЖЖ Максім Калашнікаў.

Эдуард Лімонаў жа адзначыў мэту камітэта наступным чынам: «Каб Расія не дасталася хадаркоўскім лібералам. Стаўленне да існуючай улады — халаднавата ўмеранае».

Сярод сваіх мэтаў камітэт «25 студзеня» называе: на першых парах не даць Расіі разваліцца, а ў будучыні – пачаць «палітыку ўзнаўлення рускага народа ў адной дзяржаве». «Пры гэтым для нас рускія – гэта велікаросы, маларосы і беларусы». Такім чынам рух выступае за ліквідацыю беларускай незалежнасці.

«Дзеючая ўлада хворая і занятая самаразбурэннем. Навязвацца ёй у памочнікі мы не маем намеру. І вымазвацца ў ёй — таксама. Яна цяпер на вачах ператвараецца ў хадзячага мерцвяка, забіўшы сябе эканамічным ідыятызмам апошніх 15 гадоў», — працягнуў Калашнікаў.

Каментары98

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць