Грамадства4040

Фэст «Каго любіш? Люблю Беларусь!» не дазволілі, бо «адбылася ўцечка этыленгліколю»

6 лютага «Арт Сядзіба» падпісала з Палацам спорту дамову на арэнду пляцоўкі для правядзення 25 сакавіка музычнага фестывалю «Каго любіш? Люблю Беларусь!».

У гэты ж дзень у Мінскі гарвыканкам былі пададзеныя дакументы на атрыманне гастрольнага пасведчання на права правядзення гэтага культурнага мерапрыемства.

Праз тыдзень, у дзень адказу на заяўку згодна з заканадаўствам, «Арт Сядзіба» спачатку атрымала ліст ад кіраўніцтва КС РУП «Палац спорту» з інфармацыяй, што

«21 лютага 2016 г. падчас правядзення Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па самба адбылася ўцечка этыленгліколю на лядовай арэне Палаца спорту, якая прывяла да парушэння працы сістэмы холадазабеспячэння. Рамонтна-аднаўленчыя работы будуць праводзіцца з 21 да 30 сакавіка 2016 г. Па гэтай прычыне правядзенне 25 сакавіка 2016 г. канцэртнага мерапрыемства не ўяўляецца магчымым».

Праз некалькі гадзін прыйшла і адмова ад Мінгарвыканкама, які не выдаў дазвол на канцэрт «Каго любіш? Люблю Беларусь!» з-за таго, што 25 сакавіка ў Палацы спорту будуць адбывацца рамонтна-аднаўленчыя работы сістэмы холадазабеспячэння.

«Арт Сядзіба» публікуе арыгіналы дакументаў, якія атрымала арганізацыя.

Каментуе адказ і падрабязнасці справы кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус:

«Шчыра, калі мы планавалі мерапрыемства і падавалі заяўку, то прыкладна ацэньвалі наш шанец на атрыманне пазітыўнага адказу — 50 на 50, то бок зусім не прадказальна. Але атрымалася ўсё прадказальна.

У канцэрце пагадзіліся прымаць удзел усе найлепшыя гурты краіны: Trubetskoy, Akute, Лявон Вольскі, Vinsent, Крамбамбуля, Крама, Dzieciuki, Vuraj са Спеўным сходам, Amaroka, Амплітуда смеласці, Мутнаевока, Нейра Дзюбель,:B:N:, Разбітае сэрца пацана.

Калі мы першы раз прыйшлі да дырэктара Палацу спорту Сяргея Прановіча, то і дамову, каб падаць на «гастрольку» за дзень падпісалі, бо дата 25 сакавіка ў графіку была вольная. Таму і прычыну з «утечкой этиленгликоля» я, упэўнены, яму давялося не самому прыдумляць. Бо толькі арэнда пляцоўкі каштуе каля 10 тысяч даляраў, а якое прадпрыемства не зацікаўленае ў атрыманні грошай, тым больш у такі складаны час.

У заяўцы ў Мінгарвыканкам мы таксама не хавалі нашых шчырых мэтаў мерапрыемства, што фестываль будзе прысвечаны 98 гадавіне абвяшчэння БНР, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года ў Мінску, і пройдзе ў рамках рэспубліканскага Года культуры, якім у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены 2016 год.

У праграме на пачатку мы пазначылі выступы прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь з урачыстымі прамовамі. А мэтамі ўсяго мерапрыемства пазначылі патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыю сучаснай беларускай культуры, беларускай мовы і важных гістарычных падзей беларускай дзяржаўнасці.

Да таго ж мы накіравалі інфармацыйныя лісты старшыні Мінгарвыканкаму, кіраўніку Цэнтральнага раёну Мінска, кіраўніцтву Міністэрства культуры, міліцыі, КДБ, у Адміністрацыю прэзідэнта, што мерапрыемства мае культурна-патрыятычны характар, і мы гатовыя яго правесці строга ў рамках заканадаўства. Вось зараз чакаем з усіх гэтых устаноў адказы.

Мы не губляем надзею, што там зразумеюць важнасць гэтага мерапрыемтсва і змогуць разабрацца з тымі, хто загадаў прызначыць на 25 сакавіка рамонт у Палацы спорту «утечки этиленгликоля». А для гэтага трэба стварыць грамадскі рэзананс.

Я не разумею, чаму чыноўнікі не могуць уцяміць, што забарона такіх фестываляў як «Каго любіш? Люблю Беларусь!» ці канцэртаў беларускіх гуртоў — гэта не толькі іміджавыя, але і фінансавыя страты для краіны.

Просты падлік: на канцэрты па-за межамі Беларусі беларускіх гуртоў і выканаўцаў: Крамбамбулі, Brutto, Змітра Вайцюшкевіча і Лявона Вольскага збіраецца да 5 тысяч і больш беларусаў. На адну такую паездку (квіткі, дарога, харчаванне, гатэль, падарункі, закупы) адзін чалавек выдаткоўвае каля 200 даляраў. Пяць тысяч чалавек вывозіць за адзін такі фестываль з Беларусі ў Літву, Варшаву ці Беласток 1 000 000 даляраў. А такіх канцэртаў, з-за забаронаў у Беларусі, адбываецца 5-10 у год.

Назавіце мне яшчэ хоць адзін сусветны прыклад: каб 5 тысяч чалавек з адной краіны ехалі на выходныя ў іншую суседнюю краіну, каб паслухаць песні гуртоў са сваёй краіны на роднай мове?

Далей лічыце самі і рабіце высновы, хто займаецца ў Беларусі антыдзяржаўнай дзейнасцю. Хто прымае рашэнні, з-за якіх айчынныя пляцоўкі і дзяржбюджэт недаатрымліваюць прыбытак?»

Да гэтага часу Мінгарвыканкам не даў дазволу і на канцэрт гурта «Brutto», вось што паведамілі менеджару «Арт Сядзібы» Алесю Снегу, які забіраў адмову:

«Сёння я быў у Гарвыканкаме. Запытаў пра лёс канцэрту «Brutto», у «Адным вакне» сказалі, што ў іх будзе прыкладна такі ж адказ, але з самім адказам кіраўніцтва нешта зацягвае».

Каментары40

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць