Беларускамоўная дзяўчына Лідзія Царова — найлепшая супрацоўніца месяца ў КFC. Аднак яе мэнэджар сьцьвярджае, што сакрэт посьпеху зусім не ў мове, найлепшы супрацоўнік выбіраўся па аб’ектыўных паказчыках. Мова дадае дзяўчыне харызмы і часта добрага настрою кліентам. Суадносна кліенты пакідаюць усё болей і болей добрых водгукаў.

«Вітаем вас у КFC! Бульбачку фры на гарнір не жадаеце?» — і так штодзень, сотні разоў на дзень. Мы запыталі Лідзію адкуль бяруцца сілы з усьмешкай адказваць нават на нэгатыў і які сакрэт «не саскочыць» на расейскую, калі з табой размаўляюць па-расейску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?