Улады ЗША паведамілі пра сур'ёзныя фінансавыя праблемы ў тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава», піша The Washington Post.

Марская пяхота ЗША ў паўночным Іраку, сакавік 2016 г. Фота: Cpl. Andre Dakis, The Washington Post.

Марская пяхота ЗША ў паўночным Іраку, сакавік 2016 г. Фота: Cpl. Andre Dakis, The Washington Post.

Паведамляецца, што заробкі наймітам ў Іраку і Сірыі былі зрэзаныя ўдвая, а некаторыя атрады і зусім перасталі атрымліваць заробак. Фінансавыя праблемы выліліся ў канфлікты паміж камандзірамі ІД, якія вінавацяць адзін аднаго ў хабарніцтве і крадзяжы.

Адзначаецца, што прычынай праблем з фінансаваннем сталі авіяўдары па структурах нафтаздабычы і грашовым сховішчам ІД.

Раней Пентагон заяўляў пра імаверную ліквідацыю «міністра фінансаў» ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0