Фота ТАСС

Фота ТАСС

Жыхар пасёлка Мікалаеўка Яўрэйскай аўтаномнай вобласці адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы па людзях, якія адпачывалі на беразе вадаёма. Адзін мужчына забіты, двое — супрацоўнікі паліцыі — параненыя. Рыбак, які страляў, скончыў жыццё самагубствам, паведаміла ў нядзелю старшы памочнік кіраўніка следчага ўпраўлення СК РФ па вобласці Наталля Дабрабабіна.

Па словах прадстаўніка СК РФ, раніцай 19 чэрвеня на беразе вадаёма адпачывалі некалькі сем'яў, сярод якіх былі два дзеючыя супрацоўнікі паліцыі. Недалёку рыбачыў мясцовы жыхар. Паміж імі і рыбаком ўзннік канфлікт, як мяркуецца, пасля знікнення гумавай лодкі рыбака.

Мясцовы жыхар сеў у аўтамабіль і паехаў, потым вярнуўся, узброены паляўнічай стрэльбай. У выніку атрыманых агнястрэльных раненняў адзін мужчына памёр на месцы, абодва супрацоўніка паліцыі, якія знаходзіліся не пры выкананні службовых абавязкаў, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Ім аказваецца неабходная медычная дапамога.

«Пасля прапановы здацца, якая прагучала ад выкліканых на месца здарэння паліцэйскіх, рыбак пакончыў з сабой», — паведамілі ў СК РФ па Яўрэйскай аўтаномнай вобласці.

На месцы працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?