Партугалія нават без траўмаванага Раналду стала чэмпіёнам Еўра-2016
00:29
Усё, канец гульні! Партугалія — чэмпіён Еўра-2016! Нават без траўмаванага капітана Крышціяну Раналду каманда здолела перамагчы ў фінале гаспадароў-французаў.
Перамогу прынёс гол Эдэра на 109-й хвіліне гульні.
00:25
Францыя ўсімі сіламі ідзе наперад, і гэта дае партугальцам магчымасці для імклівых контратак.
00:21
Вось гэта развязка! Нападаючы партугальцаў прабіў здалёк, але трапіў дакладна ў кут варот суперніка.
І гэта той самы Эдэр, які за палову сезона ў валійскім «Суонсі» не здолеў забіць ніводнага гола!
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/portugal1-dmkcn.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/portugal-sgxcu.jpg.webp)
00:19
ГООООООООЛ! ЭДЭР!!!!! 1-0 на карысць Партугаліі!
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_mh_6106_bdd633d20da7835df0da3bff55b5d2e0_3550-9j7fv.jpg.webp)
00:18
Камічны выпадак ледзь не прывёў да французскай трагедыі: рукой згуляў партугалец Эдэр, а суддзі падалося, што француз Касельны. У выніку Касельны атрымаў незаслужаную жоўтую картку, а партугальцы — права на перспектыўны штрафны. Герэйру патрапіў у перакладзіну.
00:16
Пачаліся апошнія 15 хвілін гульні. Ці варта ўжо запасацца настройвацца на пенальці?
00:11
Пакуль мы шкадавалі партугальцаў, яны нанеслі другі дакладны ўдар па варотах французаў. Голам мог адзначыцца Эдэр, які выйшаў на замену. І толькі выкінутая рука Льярыса ўратавала гаспадароў Еўра.
Аднак агульная статыстыка па дакладных стрэлах — 7:2 на карысць французаў.
00:09
Карэспандэнт «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец адзначае, што цяпер перажывае за Партугалію. Напэўна, такой пазіцыі прытрымліваюцца многія «нейтральныя» гледачы, якія ў падобных сітуацыях падтрымліваюць слабейшага.
00:03
На дзіва, Партугалія ў пачатку экстра-тайма ўзяла мяч пад свой кантроль.
Цікава, што матч не выглядае брудным. Абедзве каманды агулам пакуль парушылі правілы толькі 18 разоў. Але, нагадаем, адзін з гэтых фалоў прымусіў Крыштыяну Раналду датэрмінова сысці з поля.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_mr_5292_8ae56e4671b99e1cd1222c039eab1101_3550-nzr1q.jpg.webp)
Цяпер ён падказвае партнёрам з лавы запасных.
23:52
Упершыню ў гісторыі чэмпіянатаў Еўропы асноўны час фіналу скончыўся безгалявой нічыёй. Хоць вырашальныя гульні турніра рэдка бываюць багатымі на галы. Папярэдні раз Іспанія знішчыла Італію з лікам 4:0, і тое было выключэнне з правілаў. Перад тым два разы матчы сканчваліся з лікам 1:0 (перамагалі Грэцыя і Іспанія).
Чакаем дадатковых 30 хвілін.
23:50
Які момант у Жыньяка!!! За хвіліну да канца гульні нападаючы французаў з некалькіх метраў прабіў у штангу. І гэта ў яго было некалькі секунд, каб прыцэліцца. Але мяч па-здрадніцку зваліўся з нагі.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/cncdt-pwyaaenqt-s0ukg.jpg.webp)
Пакуль што найлепшы гулец матча — брамнік партугальцаў Руй Патрысіу. На яго рахунку сем сэйваў.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/cncau-dwcaebquz-5c644.jpg.webp)
23:46
Да заканчэння асноўнага часу гульні застаецца некалькі хвілін. Калі нічога не зменіцца, нас чакаюць дадатковыя паўгадзіны. Калі і яны не дадуць плёну, убачым гульню нерваў — пасляматчавыя пенальці.
23:38
Каб узмацніць гульню ў атацы, кожны з трэнераў выпусціў на замену па нападаючым.
У Францыі гуляе Жыньяк з чэмпіянату Мексікі (!), а ў Партугаліі — Эдэр.
І вось на 79-й хвіліне партугальцамі намаганнямі Нані і Кварэжмы нанеслі першы дакладны стрэл. Нуля ў статыстычнай падборцы больш няма.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/cncdg08wyaei-my-uihfw.jpg.webp)
23:33
Ну а Партугалія за 75 хвілін гульні так ні разу не здолела дакладна прабіць па варотах Францыі. На месцы брамніка Льярыса мог стаяць любы заўзятар зборнай — усё адно нічога рабіць не трэба.
Такі матч у Партугаліі ўжо быў — у 1/8 фіналу супраць Харватыі футбалісты першы раз прабілі дакладна па варотах на 117-й хвіліне. Але гэтага тады хапіла для перамогі!
23:30
Скажам шчыра: самым справядлівым вынікам фіналу стане нулявая нічыя. Французы, можа, і нагулялі на дзве траціны голу, але не больш за тое. Такі матч пераглядаць дакладна не захочацца.
23:23
Статыстыка другога тайма добра характарызуе сітуацыю на поле. Па ўдарах па варотах Францыя наперадзе — 2:0. А мяч каманды перакатваюць прыколадна аднолькавую колькасць часу.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/gettyimages-545878312-n5h44.jpg.webp)
Вось так выглядаў удар Сісока ў першым тайме.
23:16
Першая замена ў Францыі. З поля сыходзіць Дзімітры Пает. Французскія заўзятары вітаюць яго апладысментамі, партугальскія — свістам. Бо менавіта ён нанес той самы ўдар па калене Раналду.
Гульню паспрабуе ўзмацніць 20-гадовы Кінгслі Коман.
23:12
Пасля перапынку гульня не змянілася. Францыя нібыта атакуе больш часта, аднак ніякага плёну гэта не дае.
23:09
Многія гледачы заўважылі, што ў кадр пастаянна трапляюць насякомыя.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/rue3a6f627015-vcefc.jpg.webp)
Аказваецца, мошкі насамрэч апанавалі поле. Адна з версій — учора ўвечары работнікі стадыёна не выключылі пражэктары і насякомыя зляцеліся на святло.
22:48
Першы тайм скончаны, ніводнага гола каманды так і не забілі. Ніхто не бяжыць наперад зламаўшы галаву. Самым небяспечным момантам быў удар Антуана Грызмана галавой пад перакладзіну. Аднак сур'ёзнага ціску на вароты партугальцаў пакуль не было.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/gettyimages-545872526-o0yj3.jpg.webp)
Каэфіцыент на перамогу Партугаліі тым часам узняўся да 6.0. Для параўнання, перамога Францыі і нічыя — аднолькавыя 2.2.
22:41
Як гуляць без Раналду, партугальцы проста не разумеюць. Можа, трэнер нешта прыдумае падчас перапынку. Але пры цяперашняй дыспазіцыі іх арыенцір — датрымацца да канца гульні і вызначыць пераможцу па пенальці.
22:35
Француз Сісока небяспечна прабіў з-пад партугальскага абаронцы.
Статыстыка ўдараў — 6:2 на карысць французаў, дакладных удараў — 3:0. Па валоданні мячом яны таксама напедадзе — 60%:40%.
22:32
Траўма Раналду стала самай заўважнай падзеяй першай паўгадзіны гульні. Францыя не можа давесці атакі да лагічнага завяршэння, а Партугаліі рэдка калі ўдаецца правесці хоць якую атаку.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_mr_4841_d680eb0734198628e3df790811befec6_3545-j4eja.jpg.webp)
22:25
І ўсё ж гуляць Крыштыяну Раналду не зможа. Яго выносяць з поля на насілках. Замест капітана выйдзе ветэран каманды, цыган Рыкарду Кварэжма, але хіба гэта паўнавартасная замена?
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_lg_1331_ef9e648a5338c1363cb9314839c19e37_3545-d9cxp.jpg.webp)
22:23
Францыя цісне, але да сур'ёзных пагрозаў справа не даходзіць.
22:20
На ўвесь свет паказваюць слёзы Крыштыяну Раналду. Магчыма, давядзецца ўсё ж рабіць замену. У такім разе фінал без аднаго з двух найлепшых футбалістаў свету будзе выглядаць больш бляклым.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/2390419_w1-a3967.jpg.webp)
22:15
На рахунку французаў вельмі небяспечны ўдар ад Грызмана — здолеў выратаваць брамнік партугальцаў Руй Патрысіу.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_mh_6436_f120920c359c3d16b0974432f7a61d94_3545-tdl9m.jpg.webp)
Французы наладжваюць высокі прэсінг — яны нападаюць на абаронцаў Партугаліі, не даючы ім нават аддаць перадачу камусьці з партнёраў. У такія моманты Францыя гуляе ў два нападнікі, Жыру і Грызмана.
А Партугаліі спрабуе завязаць гульню праз маладога Рэната Саншаша. Ён адваяваў сабе месца ў аснове толькі падчас Еўра-2016 і значна ўзмацніў гульню каманды.
22:09
Тым часам балючае пашкоджанне атрымаў Крыштыяну Раналду. Вядома ж, ён верне на поле, хай і траўмаваны, хай і на адной назе. Раналду не выйграваў ніводнага топ-турніра са зборнай Партугаліі і спадзяецца рэалізаваць сваю мару сёння.
The challenge that caught Ronaldo's knee pic.twitter.com/TLxTZw9pyd
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_dm_4936_a0db5d9702446877ee3749f986ba1f87_3550-7a06i.jpg.webp)
Некалькі словаў пра раскладкі букмекераў. Відавочным фаварытам лічыцца Францыя (каэфіцыент 2.2). Стаўка на нічыю ў асноўны час — 2,75, а на Партугалію толькі 4,33.
Ну і статыстыка кажа сама за сябе: Партугалія прайграла Францыі 10 (!) апошніх матчаў запар.
22:05
Аднак першы ўдар на рахунку Партугаліі. Правы паўабаронца Нані адгукнуўся на далёкую перадачу і прабіў вышэй за вароты.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/2390405_w1-pxg6e.jpg.webp)
Нані некалі лічыўся звышперспектыўным гульцом, аднак свой талент так і не рэалізаваў цалкам. Цяпер былы футбаліст «Манчэсцер Юнайтэд» дагульвае за турэцкі «Фенербахчэ».
22:01
Гульня пачалася з атакі французаў. Як чакаецца, менавіта гэта зборная будзе часцей кантраляваць мяч. А партугальцы, у сваю чаргу, спадзяюцца дачакацца памылак суперніка.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/607136815_dm_4926_09318b2a01fa7f02a747ec670989e4c6_3550-1aiqf.jpg.webp)
* * *
У Парыжы праходзіць фінал чэмпіяната Еўропы-2016, гуляюць Партугалія і Францыя. «Наша Ніва» правядзе анлайн-трансляцыю сустрэчы.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2016_07/euro1007-kizdq.jpg.webp)
* * *
За гаспадароў, зборную Францыі, выйшаў той самы склад, што і некалькі дзён таму ў паўфінале супраць Германіі: Льярыс, Касельны, Эўра, Санья, Умціці, Пагба, Мацьюдзі, Пает, Сісока, Грызман і Жыру.
Галоўная надзея каманды — атакуючы паўабаронца Антуан Грызман з мадрыдскага «Атлетыка». Ён пакуль што найлепшы снайпер гэтага Еўра.
У складзе Партугаліі наступныя футбалісты: Руй Патрысіу, Пэпэ, Герэйру, Саареш, Фонтэ, Адрыэн Сілва, Вільям Карвалью, Нані, Саншаш, Жаау Марыу і Крыштыяну Раналду.
Каментары