Культура22

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

Традыцыйна ў дзень народзінаў Ларысы Геніюш у Зэльву зьяжджаюцца людзі з розных гарадоў Беларусі, каб ушанаваць ейную памяць. Сёлета на магіле Ларысы Геніюш ў Зэльве запалілі зьнічы, усклалі кветкі актывісты пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. 9 жніўня споўніцца 106 год з дня яе нараджэньня.

Слонімскі пісьменьнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын, прамаўляючы на магіле паэткі, згадаў адзін эпізод, зьвязаны з Ларысай Геніюш. Праўда, ён адбыўся ўжо пасьля яе сьмерці.

— Недзе ў сярэдзіне 80-х гадоў у Зэльву прыехала жонка сына Ларысы Геніюш, яна павінна была прадаць яе бібліятэку Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Была ўжо такая дамоўленасьць, але раптам Нацыянальная бібліятэка адмовілася набываць бібліятэку Геніюш. Тады Валянціна Геніюш прапанавала ўсім ахвотным, хто хацеў нешта ўзяць з рэчаў і кніжак Геніюш браць проста так. Мне аб гэтым паведаміў настаўнік з Дзярэчына і мы паехалі ў Зэльву. Я тады ўзяў на памяць некалькі кніжак беларускіх пісьменьнікаў з надпісамі, якія былі падараныя Ларысе Геніюш. Вельмі шкадую, што не ўзяў ніводнай рэчы яе на памяць.

Паводле Чыгрына, тады ў доме Ларысы Геніюш быў па-сапраўднаму гатовы яе музэй, там былі ўсе рэчы, якімі яна карысталася, і ўся бібліятэка.

— Прыходзілі проста людзі і бралі нешта сабе: нават посуд, чайнік, ды ўсё спадарыня Валянціна аддавала, паколькі ў яе сканчалася віза і яна павінна была выехаць. Памятаю, што прыяжджалі з Менску мастакі, яны пабралі яе карціны, самапіску нехта ўзяў, якой яна пісала, і г.д. Думаю, што гэтыя рэчы захаваліся і людзі вернуць іх, калі будзем ствараць музэй. Па тое, што спадарыня Валянціна не раздала, потым прыехала машына з быткамбіната і ўсё гэта вывезла ў невядомым кірунку…

У аўторак 9 жніўня ў дзень нараджэньня Ларысы Геніюш у Калоскай царкве ў Горадні адбудзецца малебен у яе гонар, а таксама ў бібліятэцы яе імя ў праваслаўным цэнтры пройдзе крулы стол, прысьвечаны Ларысе Геніюш.

Каментары2

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай7

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына стаў своеасабліва прыбіраць кватэру — яго забралі ў міліцыю ВІДЭА

У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі2

«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны4

Беларусаў, якія раней заплацілі за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру13

Стаў вядомы прысуд Паўлу Іванову з Віцебска, якога судзілі за «абразу Лукашэнкі»

Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў1

У Мінску адбыўся вялікі сход Дзядоў Марозаў і Снягурак ФОТЫ2

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі3

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай7

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →