фота Сяргея Гудзіліна.
Андрусь Горват паведаміў у сваім фэйсбуку, што атрымаў паведамленне з патрабаваннем сплаціць «збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў» — так званы падатак на дармаедаў.
На гэты момант падаткавікі накіравалі ўжо больш за 70 тысяч такіх паведамленняў. Прычым 15 тысяч адрасатаў змаглі даказаць сваё права не плаціць збор.
* * *
Інтэлігент Андрусь Горват у 2015 годзе пераехаў з Мінска ў родную вёску ў Калінкавіцкім раёне. Ён пачаў пісаць захапляльны дзённік пра сваё жыццё ў вёсцы, як ён абжываў халодную хату, калоў дровы і саджаў гарод. Зайздроснікі смяяліся: хутка здасца пацан, вернецца назад у сталіцу. Не, Горват па-ранейшаму ў Прудку, завёў казу і радуе гісторыямі пра сваю гадаванку. А яшчэ Андрусь вельмі хутка назбіраў грошай на сваю дэбютную кнігу «Радыё Прудок».