У Бабруйскім раёне пачатае расследаванне справы аб давядзенні да самагубства 16-гадовага юнака, які 26 студзеня загінуў пад коламі электрацягніка № 6743 Жлобін — Асіповічы.

Як паведаміла ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інцыдэнт здарыўся на 352-м кіламетры чыгуначнага перагону Бабруйск — Мірадзіна.

«Цела загінулага дастаўленае ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці для правядзення судова-медыцынскага даследавання. Следчымі ўзятыя біялагічныя сляды, якія будуць накіраваныя на экспертныя даследаванні, праводзіцца агляд чыгуначнага саставу, ажыццяўляецца апытанне машыністаў і членаў брыгады, а таксама грамадзян, якія з'яўляюцца сведкамі гэтага здарэння», — сказала Салянюк.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе часткі 1 артыкула 145 Крымінальнага кодэкса (давядзенне да самагубства).

«Распачынанне крымінальнай справы паводле гэтага артыкула абумоўленае неабходнасцю дэталёвага вывучэння прычын, якія садзейнічалі таму, што адбылося, у тым ліку і з дапамогай правядзення шэрагу экспертных даследаванняў. Падчас расследавання крымінальнай справы следствам будуць адпрацоўвацца самыя розныя версіі», — адзначыла Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?